Навука і тэхналогіі22

«БелСел» прыпыніць аказанне паслуг у шэрагу рэгіёнаў

Як паведамілі ў кампаніі, з 16 мая «БелСел» прыпыніць аказанне паслуг сувязі ў Гомелі, Магілёве, Віцебску, Гродне, Мар’інай Горцы, Рэчыцы, Оршы, Жлобіне і Бабруйску «ў сувязі з мадэрнізацыяй сеткі». Кампанія выказвае прабачэнні і плануе паведаміць аб аднаўленні абслугоўвання дадаткова.

У кампаніі таксама праінфармавалі аб змене кіраўніка — выканаўцам абавязкаў дырэктара ТАА СП «БелСел» прызначаны Сяргей Шынкароў.

Раней мабільны аператар паведамляў аб планах запусціць у 2013 годзе ў камерцыйную эксплуатацыю сетку новага пакалення LTE (4G).

ТАА СП «БелСел» — першы сотавы аператар Беларусі, які атрымаў ліцэнзію Міністэрства сувязі. СП было ўтворана ў студзені 1992 года прадпрыемствамі сувязі Беларусі і брытанскай кампаніяй Cable & Wireless Plc. У жніўні 2002 года ў ліцэнзію былі ўнесены папраўкі, якія прадаставілі «БелСел» права на стварэнне сеткі cdma2000. У чэрвені 2006 года аператар увёў у камерцыйную эксплуатацыю тэхналогію перадачы дадзеных 3G (трэцяга пакалення) EV-DO. У ліпені 2008 года адбыўся запуск тэхналогіі высакахуткаснай мабільнай перадачы дадзеных EV-DO Rev. A.

Цяпер удзельнікамі кампаніі з’яўляюцца нідэрландскае прадпрыемства CIB BV і беларускае ЗП «Джараш» з кіпрскім капіталам.

Як паведамляў БелаПАН, у сакавіку 2012 года РУП «Белтэлекам», якое валодала 50% сотавага аператара ТАА СП «БелСел», выйшла са складу яго заснавальнікаў, тлумачачы такі крок адсутнасцю прапаноў па развіцці бізнесу.

«Усе мы жывем у XXI стагоддзі — патрэбны новыя тэхналогіі, новыя падыходы. На жаль, у кампаніі, у якой мы працавалі, не было прапаноў па далейшым развіцці бізнесу, яна тэхнічна спынілася ў сваім развіцці. Сёння патрэбны тэхналогіі з вялікімі хуткасцямі доступу ў інтэрнэт. Тэхналогіі, якія былі ў кампаніі „БелСел“, не дазвалялі нам развіваць бізнес», — патлумачыў журналістам у чэрвені мінулага года пазіцыю «Белтэлекама» яго гендырэктар Сяргей Папкоў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Рудкоўскі: Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі32

Рудкоўскі: Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска пасля ДТЗ перавярнулася машына хуткай дапамогі2

У некаторых беларускіх рэстаранах можна падзяліць рахунак па QR-кодзе

Расія нанесла чарговы ракетны ўдар па Кіеве: частка горада засталася без святла і вады, тысячы дамоў — без цяпла7

Блогерка Баба Нюра адпачывае па сістэме all inclusive у Амане. Расказала, колькі гэта каштавала6

ЗША адправілі самалёты ў Грэнландыю

Ноччу па ўсёй Беларусі бачылі паўночнае ззянне ШМАТ ФОТА3

Трамп паабяцаў увесці 200‑працэнтны тарыф на французскія віны8

Трамп пакуль не збіраецца сустракацца з Зяленскім у Давосе

Экранка? У Беларусь завезлі новы «Аватар» — гледачы наракаюць на кепскую якасць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рудкоўскі: Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі32

Рудкоўскі: Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць