Грамадства1414

У Брэсце за бойку з неанацыстамі затрыманыя 5 антыфашыстаў: пацярпеламу давялося выдаліць селязёнку

Інцыдэнт адбыўся ў ноч на Дзень Перамогі каля рэстарана "Арарат". Як паведамляе Еўрарадыё са спасылкай на TUT.BY са словаў чытача, адзін з неанацыстаў, праходзячы міма антыфашыстаў, ускінуў руку і пракрычаў нацысцкае прывітанне.
У выніку бойкі адзін з яе ўдзельнікаў атрымаў цяжкія пашкоджанні.

Па звестках праваахоўнікаў, у бойцы ўдзельнічалі больш за 10 чалавек, чацвёра з удзельнікаў пацярпелі. Аднаму з пацярпелых давялося выдаліць селязёнку. З нагоды бойкі пачатая крымінальная справа за хуліганства з ужываннем зброі. Прычына ў тым, што адзін з удзельнікаў скарыстаў балончык са слезацечным газам.

Паводле неафіцыйных звестак, затрыманыя пяць чалавек, яшчэ тры абвешчаныя ў вышук. У сацыяльных сетках сябры затрыманых антыфашыстаў паведамляюць, што дома ў тых адбыліся ператрусы. Міліцыянты забіралі камп'ютары і літаратуру.

Калі віна маладых людзей будзе даказаная, ім можа пагражаць да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы71

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Усе навіны →
Усе навіны

Эканамічны рост Польшчы аслабіў планы краіны на ўвядзенне еўра замест злотага

Чаму Зяленскі перагледзеў стаўленне да беларускай апазіцыі? Аналіз Валера Карбалевіча15

Ціханоўская абмеркавала з міністрам замежных спраў Украіны дэталі прызначэння новага спецпасланніка ў Беларусі2

Барысту ў Мінску засталі за незвычайным заняткам2

Топавага кітайскага генерала вінавацяць у перадачы ядзерных сакрэтаў ЗША3

Маргарыта Сіманьян упершыню пасля хіміятэрапіі паказала сябе без парыка9

Удзельнічаў у парадзе, а цяпер экстрэміст. За палітыку асудзілі мазырчука2

Генадзь Коршунаў стварыў новую даследчую ініцыятыву — Беларуская сацыялагічная група3

Зніклы 15‑гадовы падлетак мог сысці праз тэлефон4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы71

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць