Грамадства

Ягланд разлічвае, што Беларусь далучыцца да Рады Еўропы і ратыфікуе ЕКПЧ

Генеральны сакратар Рады Еўропы Турб’ёрн Ягланд разлічвае, што Беларусь далучыцца да РЕ і ратыфікуе Еўрапейскую канвенцыю па правах чалавека. Пра гэта ён заявіў на пашыраным пасяджэнні камітэта расійскай Дзярждумы па міжнародных справах 21 мая.

«Перамогай для ўсёй Еўропы з’яўляецца наяўнасць канвенцыі, наяўнасць сістэмы абароны правоў чалавека, якая распаўсюджваецца на 47 краін і, я спадзяюся, будзе распаўсюджвацца ў будучыні і на Беларусь», — цытуе Ягланда інфармагенцтва Регнум.

Паводле яго слоў, «ёсць дамоўленасць аб тым, што Еўрапейскі саюз у цэлым далучаецца да Еўрапейскай канвенцыі па правах чалавека, і ён таксама будзе знаходзіцца пад дзеяннем таго ж суда, як і ўсе еўрапейскія краіны».

Нагадаем, Беларусь — адзіная еўрапейская краіна, якая не ўваходзіць у Раду Еўропы. Асноўнай перашкодай для ўваходжання з’яўляецца наяўнасць у краіне смяротнай кары. У 1993 годзе беларускі парламент атрымаў статус спецыяльнага запрошанага ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ), але ўжо ў 1996-м быў пазбаўлены статуса пасля рэферэндуму, які ўзаконіў смяротную кару.

У чэрвені 2009 года ПАРЕ прыняла рэзалюцыю аб вяртанні Беларусі статуса спецзапрошанага пры ўмове адмены смяротнай кары або ўвядзення мараторыя на яе. Аднак ужо ў наступным годзе ў Беларусі адбыліся новыя пакаранні, пасля чаго ПАРЕ афіцыйна рэкамендавала сваім членам не наведваць краіну. Пасля расстрэлу ў 2012 годзе Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва, абвінавачаных ва ўчыненні тэракта ў мінскім метро, генсакратар ПАРЕ Турб’ёрн Ягланд заявіў: «Наяўнасць у Беларусі смяротнай кары не дазваляе ёй мець нейкі статус у рамках Рады Еўропы».

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей17

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі хочуць будаваць гарызантальную версію шматпавярховікаў-«свечак»3

За мільён даляраў хочуць прадаць гарналыжны комплекс недалёка ад Мінска6

Украінцы змянілі спосаб пабудовы абарончых умацаванняў: цяпер квадратамі10

У Дзень святога Валянціна абрынулася знакамітая Арка закаханых у Італіі1

Малпачка з Японіі расчуліла ўвесь свет сваёй любоўю да плюшавай цацкі ФОТЫ3

«Ну да». Два словы, якія могуць змяніць жыццё беларуса — прынамсі, варта паспрабаваць13

На «Мегатоп» склалі пратакол за надпіс на кедах і пагражаюць «аргвысновамі»12

Тэкст беларускай дыктоўкі ў Варшаве будзе чытаць Зянон Пазняк11

Рубіа: Толькі ЗША змогуць спыніць канфлікт ва Украіне2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей17

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць