Спорт

Кандрацьеў назваў склад на матч з «пугачамі»

Адборачныя матчы да чэмпіянату свету 2014 зборная Беларусі супраць Фінляндыі правядзе ў пачатку чэрвеня: 7-га ў Хельсінкі, 11-га — у Гомелі. На 3-е чэрвеня таксама запланаваны таварыскі матч супраць зборнай Эстоніі.

Галоўны трэнер Георгій Кандрацьеў уключыў у склад наступных футбалістаў, паведамляе сайт Беларускай федэрацыі футбола:

Галкіперы: Сяргей Верамко («Крылы Саветаў»); Аляксандр Гутар («Дынама-Мінск»); Сяргей Чэрнік («Нёман»);

Абаронцы: Алег Вераціла, Віталь Трубіла (абодва — «Дынама-Мінск»); Ігар Шытаў («Мардовія»); Аляксандр Мартыновіч («Краснадар»); Ягор Філіпенка, Максім Бардачоў (абодва — БАТЭ); Дзмітрый Верхаўцоў («Крылы Саветаў»);

Паўабаронцы: Станіслаў Драгун («Крылы Саветаў»); Сяргей Кісляк («Рубін»); Ян Цігараў («Лакаматыў»); Аляксандр Паўлаў, Эдгар Аляхновіч, Аляксандр Глеб, Павел Няхайчык (усе — БАТЭ); Антон Пуціла («Волга»); Павел Сітко («Шахцёр»); Цімафей Калачоў («Растоў»);

Форварды: Рэнан Брэсан («Аланія»); Віталь Радзівонаў (БАТЭ); Максім Скавыш («Балтыка»).

Становішча камандаў групы І: Іспанія — 11 (5 гульняў), Францыя — 10 (5), Грузія — 4 (5), Беларусь — 3 (4), Фінляндыя — 2 (3).

***

Фінская зборная атрымала мянушку «пугачы» пасля таго, як падчас хатняга матчу супраць Бельгіі ў рамках кваліфікацыі да Еўра-2008 на стадыён заляцеў пугач, якому фіны далі мянушку «Бубі».
Філін сеў на варотах, і гульцы абедзвюх камандаў разам з суддзёй беспаспяхова спрабавалі сагнаць птушку з варот, хоць гледачы прасілі не рабіць гэтага.

Бубі прабыў на полі некалькі хвілін, пасля чаго паляцеў назад. У тым матчы фіны перамаглі 2:0, і казалі, што птушка сачыла за гульнёй нацыянальнай зборнай і паляцела пасля таго, як пераканалася ў перамозе гаспадароў.
З гэтага моманту пугача Бубі лічаць талісманам зборнай Фінляндыі, а ў 2007 годзе Бубі быў названы «грамадзянінам года» ў Хельсінкі.

У бягучым рэйтынгу ФІФА зборная Беларусі займае 69-ы радок, Фінляндыя — 83-ы.

Фіны 23 сакавіка дабіліся ў Хіхоне сенсацыйнай гасцявой нічыі з Іспаніяй — 1:1.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Парваў сабе дыяфрагму і кішкі, наноў вучыўся хадзіць». Унук аўтара «Калыханкі» Васіля Раінчыка распавёў, як трапіў у страшную аварыю2

«Парваў сабе дыяфрагму і кішкі, наноў вучыўся хадзіць». Унук аўтара «Калыханкі» Васіля Раінчыка распавёў, як трапіў у страшную аварыю

Усе навіны →
Усе навіны

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе16

Расійскія дроны дзейнічаюць ва Украіне праз беларускі роўмінг10

Гамяльчук выносіў наркотыкі з бальніцы, хаваючы іх у роце

У Баранавіцкім раёне перад старадаўняй царквой спілавалі дрэвы. Жыхары абураныя2

У мінскім метро патлумачылі, чаму камера відэаназірання на ўваходзе цяпер з шыпамі12

Ва Украіне часткова абвалілася сцяна Хацінскай крэпасці3

Вольскі патлумачыў, чаму не будзе выступаць у Варшаве на адным фестывалі з расіянамі24

Тэрарыст у Кіеве забіў шэсць чалавек і забарыкадаваўся ў супермаркеце. Яго застрэлілі падчас штурму7

Першым еўрапейцам, які паляціць да Месяца, стане астранаўт з Германіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Парваў сабе дыяфрагму і кішкі, наноў вучыўся хадзіць». Унук аўтара «Калыханкі» Васіля Раінчыка распавёў, як трапіў у страшную аварыю2

«Парваў сабе дыяфрагму і кішкі, наноў вучыўся хадзіць». Унук аўтара «Калыханкі» Васіля Раінчыка распавёў, як трапіў у страшную аварыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць