Навука і тэхналогіі55

Пластык сцірае палавыя адрозненні ў мозгу

Навукоўцы давалі цяжарным мышам бісфенол А, які выкарыстоўваецца падчас вырабу пластмас, і выявілі, што ў мышыных нашчадкаў змяніліся паводзіны, характэрныя для іх полу.

Мы жывем сярод сінтэтыкі, пластык замяняе нам паперу, дрэва і метал, а кампаненты хімічнай вытворчасці трапляюць у паветра, ваду і ежу. Прыкладам можа служыць бісфенол, А (БФА), які выкарыстоўваецца падчас вырабу пластмас.

У 90% насельніцтва ЗША БФА выяўляюць у мачы, куды ён трапляе пры дыханні, з ежай і праз скуру, а калі рэчыва пранікае ў арганізм цяжарнай жанчыны, то назапашваецца ў тканках плода.

Даследаванні, праведзеныя на жывёлах спецыялістамі Калумбійскага ўніверсітэта (Нью-Ёрк, ЗША) пад кіраўніцтвам прафесара Фрэнсіс Шэмпейн, паказалі, што бісфенол, А ўплывае на развіццё мозгу плода і розныя аспекты паводзін нашчадкаў.

Група прафесара Шэмпейн не першы год даследуе дзеянне БФА.
Яны высветлілі, што рэчыва згубна ўплывае на працу эндакрыннай сістэмы, парушаючы адчувальнасць арганізма да дзеяння жаночых палавых гармонаў эстрагенаў. А паводле апошніх дадзеных даследчыкаў, апублікаваных у часопісе Proceedings of the National Academy of Sciences, бісфенол, сістэматычна трапляючы ў арганізм цяжарнай мышы, змяняе актыўнасць некаторых генаў у мозгу яе нашчадкаў, прычым дзеянне БФА залежыць ад полу жывёлы, участка мозгу, у якім функцыянуюць гены, і дозы рэчыва.

Мышам усе 19 дзён цяжарнасці штодня ўводзілі праз рот БФА ў канцэнтрацыях 2,20 і 200 мікраграмаў на кілаграм вагі. Кантрольныя жывёлы замест бісфенолу, А атрымлівалі плацэба. У кожнай групе было ад 12 да 17 самак. Калі ў іх нарадзіліся мышаняты, даследчыкі цягам шасці дзён назіралі за тым, як маці даглядаюць іх. На 28-ы дзень пасля нараджэння ў часткі нашчадкаў аналізавалі ДНК мозгу, у астатніх даследавалі асаблівасці паводзін ва ўзросце 30–70 дзён.

Эстрагены — стэроідныя гармоны, галоўная функцыя якіх — кіраваць развіццём жаночага арганізма. Каб успрымаць сігналы эстрагенаў, клеткі павінныя мець дастатковую колькасць рэцэптараў да гэтых гармонаў. Гены, кадавальныя бялкі рэцэптараў да эстрогенаў, павінныя працаваць з патрэбнай актыўнасцю, а для гэтага ім неабходна прайсці хімічную мадыфікацыю — метыліраванне (далучэнне метыльных груп — СН3).

Выявілася, што ў нашчадкаў мышэй, якія штодня атрымлівалі 2 ці 20 мкг БФА на кілаграм вагі, змененая актыўнасць генаў, ад якіх залежыць працэс метыліравання ДНК, што, у сваю чаргу, парушае нармальнае метыліраванне генаў, якія кадзіруюць рэцэптары да эстрагенаў, і іх нармальную працу. Эфект БФА па-рознаму праяўляецца ў розных раёнах мозгу і мае розную скіраванасць у самцоў і самак.

У выніку ў самцоў нервовыя клеткі некаторых аддзелаў мозгу больш успрымальныя да сігналаў эстрагенаў, чым клеткі самак, хоць павінна быць наадварот.

Гэтыя змены ў генетычнай актыўнасці адбіваюцца на паводзінах мышыных нашчадкаў, прычым практычна ў дарослым узросце.

Жывёлы паводзяць сябе нетыпова для іх полу — знікае розніца ў паводзінах самцоў і самак падчас гульняў, самцы больш не б’юцца. Змяняецца рухальная актыўнасць самцоў і самак, узмацняецца трывожнасць.

У самак, якія атрымлівалі ў перыяд унутрычэраўнага развіцця малыя дозы БФА, меней выяўленыя мацярынскія паводзіны: яны менш вылізваюць мышанят і радзей вяртаюць уцекачоў у гняздо. Затое пасля высокай дозы БФА атрымліваюцца агрэсіўныя, трывожныя і суперклапатлівыя маці. Дарэчы, як адзначылі навукоўцы, мацярынскі клопат дабратворна ўплывае на нашчадкаў, атручаных БФА: ён часткова аднаўляе парушанае метыліраванне ДНК і некаторыя аспекты палавых паводзінаў.

Эксперыменты амерыканскіх навукоўцаў паказалі, што бісфенол, А больш актыўны ў малых дозах — 2 і 20 мкг/ кг/дзень.
Мяккай дозай для чалавека лічыцца 50 мкг/кг/дзень.

Хоць метабалізм БФА ў грызуноў і людзей адрозніваецца, нядаўнія фармакакінетычныя даследаванні даюць падставы меркаваць, што малыя дозы бісфенолу, магчыма, нейратаксічныя і для людзей.

Даследчыкі адзначаюць, што праблема вельмі складаная і патрабуе далейшага вывучэння. К

алі БФА як фактар асяроддзя ўплывае на працу мозгу і паводзіны, мы, вывучыўшы механізм яго дзеяння, можам наблізіцца да разумення такіх ментальных і кагнітыўных парушэнняў, як аўтызм, дэфіцыт увагі, гіперактыўнасць, шызафрэнія.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»3

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі звычайная кошка бараніла гаспадыню ад вялікага сабакі ВІДЭА4

Чыноўнікі адрэагавалі на дзікую гісторыю пра роды ў Мінску — парушэнняў яны не знайшлі1

Пасля апошняга буйнога памілавання палітвязнямі прызналі яшчэ 224 чалавекі7

Яўген Булка перабраўся ў Польшчу. І расказаў, як у Ізраілі яго адправілі працаваць на абортах4

«Ехаць ужо ніхто не хацеў». Аўтобус пачаў дыміцца, але кіроўца хацеў ехаць далей

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ7

Беларус злавіў на «мыш» гіганцкага шчупака4

Лукашэнка: Гэта фэйк, што мы саджаем у два разы болей палітвязняў, чым выпускаем19

«Я не магу перадаць, наколькі ўсе тут любяць дзяцей». Беларуска расказала, як нараджала ў Аргенціне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»3

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць