Музыка22

З-за крызісу еўра Бон Джові дасць канцэрт у Мадрыдзе бясплатна

Амерыканскі рок-спявак Джон Бон Джові абвясціў, што адмаўляецца ад узнагароды за свой канцэрт у Мадрыдзе, прызначаны на 27 чэрвеня, у святле эканамічнага крызісу, які перажывае Іспанія.

Пасля гэтай абвесткі цэны на квіткі на мадрыдскі канцэрт Бон Джові ўпалі ў цане і былі імгненна распрададзеныя.

Калі квіток на выступ гурту ў Манчэстэры, які адбудзецца на наступным тыдні, каштуе ў сярэднім 76 еўра, то ўваход на канцэрт у Мадрыдзе абыйдзецца іспанскім фанатам ўсяго толькі ў 18 еўра. Самыя дарагія квіткі на мадрыдскі канцэрт былі ацэнены ў 39 еўра.

Па словах саліста гурту, 51-гадовага Джона Бон Джові, рашэнне адмовіцца ад узнагароды ён прыняў з-за асцярог, што многія прыхільнікі яго творчасці ў Іспаніі не змогуць дазволіць сабе аплаціць поўны кошт білета.

У інтэрв’ю іспанскай газеце Mundo спявак распавёў, што першапачаткова Мадрыд зусім не ўвайшоў у спіс гарадоў, дзе гэтым летам павінны былі адбыцца канцэрты групы ў рамках еўрапейскага тура, бо арганізатары асцерагаліся, што квіткі не разыйдуцца з-за фінансавага крызісу ў Іспаніі.

Аднак, заявіў Бон Джові, ён не хацеў хваляваць іспанскіх фанатаў, таму пагадзіўся выступіць у Мадрыдзе бясплатна.

Канцэрт Джона Бон Джові адбудзецца 27 чэрвеня на стадыёне «Вісэнтэ Кальдэрон». 19 чэрвеня Бон Джові выступіць у Гданьску, а 24-га ў Празе.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было60

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы масава перасаджваюцца на горныя ровары5

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

У «Вялікім камені» стварылі Інстытут выдатных інжынераў

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе17

Расійскія дроны дзейнічаюць ва Украіне праз беларускі роўмінг10

Гамяльчук выносіў наркотыкі з бальніцы, хаваючы іх у роце

У Баранавіцкім раёне перад старадаўняй царквой спілавалі дрэвы. Жыхары абураныя2

У мінскім метро патлумачылі, чаму камера відэаназірання на ўваходзе цяпер з шыпамі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было60

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць