Улада

Улады сарвалі віцебскі абласны сход БХД

З’езд аб’яднання сябраў аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віцебшчыны быў фактычна сарваны, пасля таго як прадстаўнікі з вобласці не змаглі даехаць у Віцебск.

Іх выклікалі на працу ў выходны дзень, паведаміў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.

— Сёння адбылася правакацыя з боку рэжыму, таму што ў дзень правядзення віцебскага абласнога сходу людзей павыклікалі на працу, хоць сёння выходны, тэрмінова з некалькіх раённых арганізацый, зразумела, толькі з той мэтай, каб яны не трапілі на гэты абласны сход віцебскай гарадской арганізацыі. Вось такім чынам робяцца перашкоды. Безумоўна, ва ўлады няма намеру рэгістраваць рэгіянальныя аб’яднанні, але тым не менш мы сходы праводзім, таму што дзейнасць БХД цалкам легальная і гэтыя сходы — яшчэ адзін доказ таго, што БХД не рэгіструюць не з нейкіх юрыдычных прычын.

Паводле словаў Віталя Рымашэўскага, у прыватнасці, на працу тэрмінова і без папярэджання былі выкліканыя сябры БХД з Наваполацка, Лепеля. На актывістаў ціснуць рэгіянальныя супрацоўнікі КДБ, якія пагражаюць «праблемамі» за ўдзел у такіх з’ездах хрысціянскіх дэмакратаў, адзначыў Віталь Рымашэўскі, які падкрэсліў, што спробы зарэгістравацца БХД не пакіне, нягледзячы на шматлікія адмовы Міністэрства юстыцыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Усе навіны →
Усе навіны

Губазікаўцы заявілі пра затрыманне нацыстаў-паганцаў з БЧБ-сімволікай19

Дзяўчына на каньках пракацілася па тратуарах Гомеля ВІДЭА1

Маршрутка ўрэзалася ў пераход метро ў цэнтры Мінска1

Як планавалася сустрэча Ціханоўскай і Зяленскага і што будзе далей? Расказвае Вячорка6

У Белым доме павесілі сумесную фатаграфію Пуціна і Трампа22

У Вільні ўчора прызямліўся кантрабандны шар з беларускімі цыгарэтамі1

У чацвер на мяжы з Польшчай для фур адкрыюць новую зону чакання памерам з 30 футбольных палёў

Фядута расказаў, як аднойчы ў калоніі яго вялі на «расстрэл». А аказалася, на сустрэчу з Марзалюком10

Даклад CSIS: Расія страціла на вайне забітымі і параненымі 1,2 млн чалавек, Украіна — да 600 тысяч5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць