Грамадства11

Што заахвоціць беларусаў весці бізнес?

З аднаго боку ўлады імкнуцца павысіць пазіцыі Беларусі ў рэйтынгу Doing Business, з другога — пужаюць вяртаннем залатой акцыі. Якія рашэнні маглі б даць бізнесу гарантыі, што заўтра зноў не прыйдзе «камісар з наганам»?

У межах «Еўрапейскага дыялогу аб мадэрнізацыі з Беларуссю» прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці і апазіцыі Беларусі разам з экспертамі Еўразвязу шукаюць адказ у тым ліку і на пытанне: якія рэформы праспрыялі б развіццю прадпрымальніцтва ў Беларусі?

Бізнесмены ў Беларусі ўжо могуць дыхаць больш-менш вольна?

Дзесяць адсоткаў росту прыватнага бізнесу за некалькі год — гэта добра, лічыць Юры Зісер, стваральнік парталу TUT.BY.

Паводле звестак Белстата , у малым бізнесе сёння працу юць каля 800 тысяч жыхароў краіны. І гэта без уліку прадпрыемстваў сярэдняга і буйнога бізнесу. Атрымліваецца, больш за мільён чалавек з 4,5 мільёнаў працаздольных.

У апошнія гады ў мовы для бізнесу ў Беларусі, на думку Юрыя Зісера, палепшалі.

Згодна с дадзенымі Doing Business, краіна знаходзіцца на дзевятым месцы ў свеце па прастаце адкрыцця бізнес у і на трэцім — па хуткасці рэгістрацыі маёмасці.
Колькасць падаткаў штогод зніжаецца: было 124, засталося 10. Працаёмкасць бухгалтэрыі паменшылася за пяць год у тры разы.

Эксперт Ліберальнага клуба Антон Болтачка адзначае як пазітыўную змену ўвядзенне спрошчанай сістэмы падаткаабкладання са стаўкай 5%.

— Гэта вельмі мала, нават у параўнанні з еўрапейскімі краінамі. За апошнія гады бізнесмены ў Беларусі могуць дыхаць больш-менш вольна, — лічыць эксперт .

У той жа час прыватны бізнес фактычна не мае магчымасці канкураваць з дзяржпрадпрыемствамі, бо рынак размеркаваны на карысць апошніх з дапамогай рэгулявання і рознага кшталту ліцэнзій.
У якасці прыкладу Юры Зісер узгадвае манаполію «Белтэлекама», які прапаноўвае інтэрнэт оптам прыватным правайдарам у тры-чатыры разы даражэй, чым канчатковым спажыўцам, і з дапамогай гэтага за сем гадоў павялічыў сваю долю на рынку з нуля да васьмідзесяці адсоткаў.

Тое ж тычыцца і большасці іншых галінаў эканомікі. Вось чаму, па назіраннях дырэктара Даследчага цэнтра Інстытута прадпрымальніцтва і менеджменту Аляксандра Чубрыка, у прыватным сектары поспеху дасягаюць толькі тыя прадпрымальнікі, якія не канкуруюць з дзяржаўнымі прадпрыемствамі на ўнутраным рынку.

Па рэйтынгу Doing Business Беларусь сапраўды даволі моцна прасунулася наперад і нават стала адным з лідараў у рэгіёне, пагаджаецца Аляксандр Чубрык. Аднак гэта было дасягнута выключна адміністрацыйнымі метадамі.

— І гэта сапраўды прыводзіць да паляпшэння ўмоваў вядзення бізнеса. Хаця калі паглядзець на долю прыватнага сектара ў эканоміцы краіны, бачна, што доля гэтая надта малая для настолькі высокага месца ў рэйтынгу. А значыць, існуюць і іншыя перашкоды для развіцця бізнесу, — упэўнены эканаміст.

Многія бізнесы галеюць

На думку старшыні прэзідыума Беларускай рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва, старшыні ГА «Мінскі саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў» Уладзіміра Карагіна, апошнім часам, наадварот, пераважаюць адмоўныя тендэнцыі. Асабліва датычна малога бізнесу. Эксперт нагадвае і пра павелічэнне арэнднай платы, і пра тое, што скарачэнне дзяржапарату закранула найперш тых спецыялістаў, якія курыравалі пытанні прадпрымальніцкай дзейнасці.

— Зараз прадпрымальнікам няма да каго звяртацца са сваімі праблемамі. Ліквідаваны Рэспубліканскі працоўны арбітраж, які займаўся рашэннем канфліктных сітуацый у галіне працоўных адносін. Не вырашана пытанне з наёмнымі работнікамі для індывідуальных прадпрымальнікаў, адсутнічаюць механізмы антыманапольнага рэгулявання, —
пералічвае лідар прадпрымальнікаў.

Рашэнні па шэрагу актуальных для прадпрымальнікаў пытанняў тармозяцца, канстатуюць прадстаўнікі бізнес-супольнасці. Мытны саюз істотна павялічыў канкурэнцыя на рынках, і беларускі бізнес сёння ў найгоршым становішчы ў параўнанні з прадпрымальнікамі з Расіі, не кажучы ўжо пра Казахстан.

У ліпені пачынае дзейнічаць тэхнічны рэгламент Мытнага саюза, які фактычна пазбаўляе беларускіх індывідуальных прадпрымальнікаў магчымасці гандляваць вялікай групай тавараў.

— Прадпрымальнікаў не душаць, але і выжыць у сённяшніх умовах вельмі складна, таму многія бізнесы бяднеюць, — адзначае Уладзмір Карагін.

Беларускі бізнес, бы «апендыкс», які мае права на існаванне, аднак палітычная эліта не зацікаўленая ў тым, каб прыватны сектар выходзіў за межы адведзенай для яго тэрыторыі,

робіць выснову Антон Болтачка. Вось чаму шмат бізнесаў, асабліва буйных, сыходзіць з краіны.

I яшчэ — тут усе эксперты аднадушныя — кожныя паўгады-год улада праводзіць «паказальную лупцоўку». Сярод апошніх прыкладаў — нацыяналізацыя кандытарскіх фабрык «Камунарка» і «Спартак». Такія дзеянні ўлады адразу перакрэсліваюць шмат пазітыўных крокаў, зробленых для стварэння лепшых умоў для прадпрымальніцкай дзейнасці.

Як палепшыць умовы вядзення бізнесу ў Беларусі?

Менавіта прыватны сектар штурхае эканоміку, лічыць Аляксандр Чубрык. Прадпрымальнікі ствараюць значную частку валавага ўнутранага прадукту.

— Аднак пры гэтым прыватны сектар адчувае сябе дачаснікам. Трэба выпраўляць гэтае становішча як мага хутчэй, — перакананы Уладзімір Карагін.

Дзяржава мала што робіць дзеля таго, каб фарміраваць станоўчы імідж бізнесу, пагаджаецца Юры Зісер. На яго думку, добра было б на самым высокім узроўні абвесціць прадпрымальніцтва прыярытэтным накірункам развіцця.

Даволі часта развіццё прадпрымальніцтва ў Беларусі разглядаецца як комплекс адносін паміж уладай і бізнесам. Між тым цікава і іншае — як да прадпрымальніцтва ставіцца грамадства? Ці хочуць беларусы пачынаць сваю справу?

Па дадзеных даследвання спецыялістаў Цэнтра сістэмных бізнес-тэхналогій «SATIO», значная частка беларускіх грамадзян, якія працуюць у дзяржсектары, маюць думкі наконт пачатаку уласнага бізнесу.

Тое, што значная частка насельніцтва не выключае магчымасці пачаць уласную справу, дае надзею, што праслойка прадпрымальнікаў у грамадстве будзе пашырацца.

— Гэта важна для краіны, — упэўнены Юры Зісэр. —

Калi чалавек працуе ў прыватным сектары, ён пачынае клапаціцца пра сябе сам. Калі доля праватнага бізнесу ў краіне будзе складаць 40-50%, сітуацыя і светапогляд грамадзян Беларусі істотна зменяцца.

Па прагнозах эксперта, чакаць гэтага можна праз 10-15 год. І верагоднасць такога развіцця падзей даволі высокая. На думку Юрыя Зісера, тых, хто вагаецца, стрымлівае менавіта страх самастойна адказваць за свае рашэнні, а не ўмовы вядзення бізнесу ў краіне.

Калі сітуацыя ў эканоміцы пагаршаецца, улада таксама звяртаецца да прадпрымальнікаў, як гэта было ў 2008-2009 гадах, нагадвае Антон Болтачка. Яна ўжо разумее, што толькі з удзелам прыватнага бізнесу можна выцягнуть эканоміку краіны ў цяжкія моманты.

— Сярод асобаў, што прымаюць рашэнні, ужо ёсць разуменне важнасці развіцця прыватнага сектару. Колькасць такіх людзей ва ўладзе толькі расце, — лічыць Юры Зісер.

Але пытанне стварэння пазітыўнага іміджу бізнесу, у тым ліку і, казалася б, банальная эканамічная асвета насельніцтва, застаецца. Тут аб’яднаць намаганні павінны і прадпрымальнікі, і дзяржава.

Дапамагчы ў гэтым працэсе маглi б i еўрапейскiя эксперты, у тым лiку ў межах ініцыятывы «Дыялог аб мадэрнiзацыi з Беларуссю».

Увогуле, разглядаючы ідэальную канструкцыю (калі дыялог успрымаецца абодвума бакамі), ініцыятыва паспрыяла б рэфармаванню беларускай планавай эканомікі ў больш-менш еўрапейскую рынкавую, гаворыць Антон Болтачка.

— Для Беларусі вопыт Еўропы, як і любога іншага рэгіёну з рынкавай гісторыяй, неацэнны.

Аднак пакуль мы бачым па сацапытаннях, што ў Беларусі мала хто ведае пра ініцыятыву “Дыялог аб мадэрнізацыі”. І гэта перш-наперш звязана з адносінамі беларускіх уладаў да самой ініцыятывы, — адзначае эксперт.

Аднак, калі гаворыць пра рэальную сітуацыю, “Дыялог аб мадэрнізацыі” нічога не можа даць прадпрымальніцтву, пакуль у беларускай улады не паявіцца на тое палітычная воля — такую выснову робіць эксперт.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР5

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР

Усе навіны →
Усе навіны

Клецк застаўся без вады. Не вытрымалі 50‑гадовыя трубы 3

У казінай фермы ў Буда-Кашалёўскім раёне ўзніклі вялікія праблемы. Сотні жывёл могуць загінуць10

На змену цыклону «Леоні» прыйдзе антыцыклон «Даніэль»3

Трамп папрасіў Пуціна на тыдзень спыніць абстрэлы ўкраінскіх гарадоў7

«За дзень атрымліваю ад 200 да 1 200 BYN». Пра сваю працу расказаў прамысловы альпініст3

У Мінску адкрыўся яшчэ адзін «Мандарын»

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца21

Найбуйнейшая прыватная сетка АЗС у Беларусі можа стаць амерыканскай5

На Кубе засталося запасаў нафты на два-тры тыдні9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР5

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць