Улада22

Візавыя санкцыі супраць Макея могуць быць знятыя ўжо ў чэрвені

Дзяржавы Еўрасаюза набліжаюцца да пагаднення аб тым, што абмежаванні ЕС, якія прымяняюцца ў дачыненні да міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея, могуць быць прыпыненыя ўжо ў чэрвені, паведаміў 11 чэрвеня намеснік міністра замежных спраў Літвы Андрус Крывас.

Паводле яго слоў, прыпыненне санкцый будзе часовым і перыядычна будзе пераглядацца. Таксама Крывас адзначыў, што пытанне прадстаўніцтва Беларусі на саміце Усходняга партнёрства ў Вільні ў лістападзе пакуль застаецца адкрытым.

«На самай справе ўнутры ЕС абмяркоўваецца, і дзяржавы-члены набліжаюцца да пагаднення аб тым, што для таго, каб падтрымаць каналы камунікацыі з беларускімі ўладамі, трэба прыпыніць знаходжанне Уладзіміра Макея ў спісе асоб, у дачыненні да якіх прымяняюцца абмежаванні ЕС.

Такое прыпыненне магчымае на пэўны перыяд, які Макей будзе займаць пасаду міністра замежных спраў. Тут важна акцэнтаваць, што, калі такое пагадненне будзе дасягнутае паміж членамі ЕС, то гэтыя меры ў дачыненні да Макея будуць не адкліканыя, а менавіта прыпыненыя», — цытуе Крываса літоўскі партал Delfi са спасылкай на інфармацыйнае агенцтва BNS.

Спыненне абмежаванняў, як сцвярджае Крывас, павінна перыядычна разглядацца ў Савеце ЕС адначасова з усім пакетам абмежавальных мер адносна Беларусі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«А што Эпштэйн? Можна падумаць, што ты б адмовілася». Боты ўсталі на абарону Карыны Шуляк

«А што Эпштэйн? Можна падумаць, што ты б адмовілася». Боты ўсталі на абарону Карыны Шуляк

Усе навіны →
Усе навіны

Фядута пра тое, ці будзе Коля пераемнікам Лукашэнкі13

Ціханоўская павінна сысці, каб цяпер нехта іншы «ні на што не ўплываў» і «рабіў пустыя здымкі з Рутэ ці Тускам»?59

Вайскоўцы ЗША затрымалі яшчэ адзін танкер расійскага ценявога флоту1

У праекце новай канстытуцыі Казахстана змянілі фармулёўку аб выкарыстанні рускай мовы6

Бачылі сям’ю на ўпакоўцы вядомага батона? Іх адшукалі ў Threads1

На адной з вуліц у цэнтры Мінска ўвялі аднабаковы рух1

Урад Кіра Стармера трапіў у сур'ёзны палітычны крызіс. І ўсё зноў з-за Эпштэйна2

Найлепшы футбаліст Беларусі, які выбіраў паміж турэцкім і карэйскім клубамі, пераходзіць у віцебскі «Макслайн»2

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«А што Эпштэйн? Можна падумаць, што ты б адмовілася». Боты ўсталі на абарону Карыны Шуляк

«А што Эпштэйн? Можна падумаць, што ты б адмовілася». Боты ўсталі на абарону Карыны Шуляк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць