Надвор'е

Сіноптыкі: Чакаецца камфортнае і сухое надвор'е

Прагноз надвор'я на бліжэйшыя тры дні.

У сераду, 12 чэрвеня, большая частка тэрыторыі Беларусі апынецца пад уплывам антыцыклону, цэнтр якога будзе перамяшчацца са Скандынавіі на Пскоўскую вобласць Расіі. Ападкі чакаюцца толькі ноччу і раніцай у паўднёва-ўсходніх раёнах нашай краіны, дзе захаваецца ўплыў франтальнага раздзела. Пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі, месцамі — моцныя залевы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі згусціцца слабы туман.

Вецер паўночны ўмераны, пры навальніцах парывісты.

Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +7 .. +12 ° С, па паўднёвым усходзе да +16 ° С; максімальная днём +19 .. +24 ° С.

У чацвер, 13 чэрвеня, уплыў антыцыклону распаўсюдзіцца на ўсю тэрыторыю краіны. Чакаецца сухое надвор'е. Ноччу і раніцай месцамі — слабы туман.

Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +5 .. +11 ° С, па паўднёвым усходзе да +13 ° С; максімальная днём +19 .. +25 ° С.

У пятніцу, 14 чэрвеня, у полі павышанага атмасфернага ціску ападкі ў асноўным не прагназуюцца. Толькі днём месцамі па Гродзенскай і захадзе Брэсцкай вобласці пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы.

Ноччу і раніцай у асобных раёнах краіны ўтворыцца слабы туман.

Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём паўднёвы ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +4 .. +10 ° С, максімальная днём ад +22 ° С па паўночным усходзе, да +28 ° С па паўднёвым захадзе Беларусі.

Каментары

Афіцэр-пагранічнік, які прайшоў праз турму, расказвае пра жыццё «да» і «пасля» дый не шкадуе слоў пагарды для амапаўцаў3

Афіцэр-пагранічнік, які прайшоў праз турму, расказвае пра жыццё «да» і «пасля» дый не шкадуе слоў пагарды для амапаўцаў

Усе навіны →
Усе навіны

Гродзенскі заапарк паказаў, што вырасла з двух медзведзянятаў-падкідышаў1

У Расіі Марына Васілеўская стала дзіцячай лялькай7

«Адна дзяўчынка страціла прытомнасць пасля ўколу проста на калідоры». Што цяпер адбываецца на Акрэсціна2

Кіраўнікі разведкі краін Захаду ўстрывожаныя «дзікімі паводзінамі» расійскіх спецслужбаў1

У Мінску зносяць адзін з будынкаў 6-й бальніцы

У Польшчы прызямліўся паветраны шар з Беларусі з надпісамі на рускай: на месца адпраўлялі спецназ1

Затрыманага ў Лельчыцкім раёне «дыверсанта» будуць судзіць па нечаканым артыкуле1

У расійскім Валгаградзе раней судзімы за разбой ветэран забіў ветэрана-забойцу12

Прэзідэнт Літвы назваў галоўную праблему плана Зяленскага4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Афіцэр-пагранічнік, які прайшоў праз турму, расказвае пра жыццё «да» і «пасля» дый не шкадуе слоў пагарды для амапаўцаў3

Афіцэр-пагранічнік, які прайшоў праз турму, расказвае пра жыццё «да» і «пасля» дый не шкадуе слоў пагарды для амапаўцаў

Галоўнае
Усе навіны →