З-за забастоўкі авіядыспетчараў у Францыі адменены рэйс з Мінска ў Парыж і затрыманы вылет у Барселону
Самалёт па маршруце Мінск — Барселона павінен быў вылецець у 13.30, а адправіўся ў 16.10. Гэты рэйс праходзіць цераз паветраную прастору Францыі, і міжнароднымі службамі быў дазволены вылет пазней, чым прадугледжана раскладам.
Паводле інфармацыі
Забастоўка авіядыспетчараў у Францыі 12 чэрвеня распаўсюдзілася на 11 краін, паведамляе RTE News. Супрацоўнікі аэрапортаў пратэстуюць супраць планаў Еўрасаюза стварыць сістэму «адзінага еўрапейскага неба». Прафсаюзы апасаюцца, што яна можа прывесці да істотных скарачэнняў працоўных месцаў ці зарплат у галіне.
Страйк пачаўся ў Францыі днём раней. Французскія прафсаюзы называюць спробу прыняць закон аб адзіным небе прамой атакай на гэту сферу, якая прадастаўляе грамадска значныя паслугі.
-
Вальфовіч назваў выбух дрона каля аўтобуса выпадковым, але позна. Прапаганда паспела знайсці вінаватых і абліць увесь свет дзярмом
-
«Я была ў шоку ад радасці і шчасця». Беларуска 15 гадоў шукала італьянскую сям’ю, у якой жыла дзіцём пасля Чарнобыля
-
У Белавежскай пушчы будуць рабіць канцэртную пляцоўку
Каментары