Эканоміка44

Украіна ўвяла забарону на ўвоз з Беларусі свіней, прадукцыі і сыравіны з іх

Украіна ўвяла забарону на ўвоз з Беларусі свіней, прадукцыі і сыравіны з іх у сувязі з выяўленнем афрыканскай чумы свіней (АЧС) на тэрыторыі рэспублікі. Адпаведнае рашэнне прыняў 22 чэрвеня галоўны дзяржаўны інспектар ветэрынарнай медыцыны Украіны.

Забаронены таксама ўвоз корму для свіней і іх генетычнага матэрыялу.

Як паведамляе сайт украінскай Дзяржаўнай ветэрынарнай і фітасанітарнай службы, такое рашэнне прынята з мэтай не дапусціць занясення ўзбуджальніка афрыканскай чумы на тэрыторыю Украіны. «Паводле афіцыйнага паведамлення дэпартамента ветэрынарнага і харчовага кантролю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі Гродзенскай вобласці (в. Чапунь, Іўеўскі раён) зарэгістравана захворванне свіней афрыканскай чумой», — канстатуе сайт украінскага ведамства.

Першай пра ўспышку афрыканскай чумы свіней у Беларусі паведаміла 21 чэрвеня Расійская федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд). «Паводле вуснай інфармацыі кіраўніцтва дзяржаўнай ветэрынарнай службы Рэспублікі Беларусь, у Гродзенскім раёне зарэгістравана афрыканская чума свіней», — гаварылася ў паведамленні Рассельгаснагляду. У сувязі з гэтым Рассельгаснагляд 21 чэрвеня ўвёў часовыя абмежаванні на ўвоз у РФ свіней, спермы кныроў, свініны і свінагадоўчай прадукцыі з Гродзенскай вобласці да асобнага ўказання.

А неўзабаве інфармацыю афіцыйна пацвердзіў дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарчу Беларусі. У паведамленні дэпартамента было сказана, што 21 чэрвеня Беларускім дзяржаўным ветэрынарным цэнтрам «у паталагічным матэрыяле, атрыманым ад трупа свінні, які належыць жыхару вёскі Чапунь Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці, выяўлены генетычны матэрыял узбуджальніка АЧС». «Дзяржаўнай ветэрынарнай службай Рэспублікі Беларусь праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па ліквідацыі ачагу і недапушчэнні распаўсюджвання захворвання», — заявіў дэпартамент.

Афрыканская чума свіней — кантагіёзнае захворванне, якое праходзіць у вострай форме, характарызуецца хуткім цячэннем і вялікай смяротнасцю жывёл (98–100%). Сродкаў лячэння і спецыфічнай прафілактыкі гэтай хваробы няма. Для чалавека АЧС небяспекі не ўяўляе. Эканамічны ўрон, які наносіцца афрыканскай чумой свіней, заключаецца з прамых страт па радыкальнай ліквідацыі хваробы і абмежаванняў, што прымяняюцца ў міжнародным гандлі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

«Прафесійныя спартсмены кансультуюцца са мной». Беларускі тэлекаментатар схуднеў на 50 кілаграмаў7

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць