У цэнтры Алма-Аты (Казахстан) у выніку ДТЗ з бензавозам бензін выліўся на праезную частку і загарэўся.
У выніку пажару выбухнуў сам бензавоз і некалькі прыпаркаваных уздоўж вуліцы аўтамашын. Пасля гэтага агонь перакінуўся на васьміпавярховы жылы дом.
Зараз ідзе эвакуацыя жыхароў дома, месца здарэння ачэплена.
Прынамсі загінуў адзін чалавек (кіроўца бензавоза), зараз ідзе пакватэрная разведка ў доме, папярэдне вядома, што згарэла 20 кватэр.
Каментары