Эканоміка33

«Раскосмас» хоча купіць блокпакет беларускага ААТ «Пеленг»

«Раскосмас» разлічвае купіць блокпакет акцый беларускага ААТ «Пеленг» у рамках рэалізацыі аднаго з пяці беларуска-расійскіх інтэграцыйных праектаў.

«Беларускае прадпрыемства „Пеленг“ мае патрэбу ў гарантаваным супрацоўніцтве і заказах з боку Расіі. Адной з формаў гарантый я бачу ўваходжанне ў статутны капітал, прынамсі не менш, чым блокпакет», — заявіў кіраўнік «Раскосмаса» Уладзімір Папоўкін журналістам у Мінску. У чацвер ён прыбыў у Мінск на перамовы па куплі гэтага паспяховага беларускага прадпрыемства. Папоўкін не хаваў, што падчас сваёй сустрэчы з прэм’ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам мае намер абмеркаваць долю і ўмовы перадачы «Раскосмасу» акцый «Пеленга».

Аднак менавіта пра гэта — на якіх умовах Беларусь прадае «Пеленг» — па выніках сустрэчы і не паведамілі, радасна адрапартаваўшы толькі пра планы павелічэння беларуска-расійскай касмічнай групоўкі.

Цікава, што яшчэ год таму «Раскосмасу» было дастаткова 48,9% акцый беларускай прамысловай групы «Пеленг». Гэта пакет, якім на той момант валодала беларуская дзяржава. Астатнія 51,1% належалі працоўнаму калектыву.

Прычым цікава, што «Пеленг» вядомы не столькі сваімі касмічнымі праектамі, колькі прыцэльнымі комплексамі для сістэм кіравання агнём для бранятанкавай тэхнікі. Гэта вядучае праектна-канструктарскае прадпрыемства Беларусі ў галіне аптычна-электроннага прыборабудавання. Было створанае ў 1974 годзе шляхам рэарганізацыі канструктарскага аддзела Мінскага механічнага завода імя Вавілава (які ўваходзіў у склад БелОМА) у Цэнтральнае канструктарскае бюро «Пеленг». У 1994 годзе пераўтворана ў ААТ «Пеленг». Акрамя ўсяго іншага, гэта адно з самых высокарэнтабельных беларускіх прадпрыемстваў. Прынамсі, яно было адным з самых даходных для прыватных акцыянераў, хоць праз спецыфічнасць вытворчасці аб многіх кантрактах «Пеленга» шырокай публіцы невядома.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Сілавікі завітваюць да беларусаў, якіх ужо не могуць прыцягнуць па крыміналцы за ўдзел у маршах, з маскі-шоу — для прафілактыкі8

Сілавікі завітваюць да беларусаў, якіх ужо не могуць прыцягнуць па крыміналцы за ўдзел у маршах, з маскі-шоу — для прафілактыкі

Усе навіны →
Усе навіны

Захад vs Усход. Чаму абласныя цэнтры так адрозніваюцца паміж сабой58

СААЗ абвясціла ўспышку ліхаманкі Эбола ў Афрыцы надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага значэння

«Узнікаюць уяўленні, што палітвязні мусяць быць стойкімі, сабранымі, удзячнымі. А рэальнасць розная». Пагаварылі з людзьмі, якія водзяць дэпартаваных літаральна за руку6

«Анёл» згарнуў лагер, але пошукі 72‑гадовай пенсіянеркі пад Крупкамі працягваюцца

Душ або ванна? Навукоўцы вывучалі, што лепш для здароўя3

Сталі хадзіць павольней? Магчыма, праблема ў вушах, а не ў суставах

Сацсеткі ў шоку, як выглядае Аляксандр Рыбак праз 17 гадоў пасля перамогі на «Еўрабачанні»8

За якія відэа ў сацсетках могуць прыцягнуць да адказнасці? І размова не пра пратэсныя ролікі5

Што цяпер з 11‑гадовай школьніцай, якую ў Гомелі пакусалі бяздомныя сабакі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі завітваюць да беларусаў, якіх ужо не могуць прыцягнуць па крыміналцы за ўдзел у маршах, з маскі-шоу — для прафілактыкі8

Сілавікі завітваюць да беларусаў, якіх ужо не могуць прыцягнуць па крыміналцы за ўдзел у маршах, з маскі-шоу — для прафілактыкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць