Навука і тэхналогіі11

Доля брэнда Prestigio на беларускім рынку планшэтаў дасягае 40%, смартфонаў — 15%

Паводле ацэнак нямецкага інстытута рыначных даследаванняў GfK («Таварыства даследаванняў спажывецкага попыту»), доля брэнду мабільных прылад Prestigio на рынку планшэтаў Беларусі дасягае 40%, смартфонаў — 15%.
Такую інфармацыю абнародавалі афіцыйныя асобы Prestigio у Беларусі 4 ліпеня ў Мінску на прэзентацыі сваёй новай мадэлі MultiPhone 5430.

На сёння Prestigio «адчувае сябе больш чым упэўнена», заявіў у інтэрв’ю БелаПАН прадстаўнік Prestigio ў Беларусі Аляксей Ламейка. «Адным з асноўных прадуктаў кампаніі з’яўляюцца планшэты, вырабляем даволі доўгі час, і на рынку Беларусі адчуваем сябе добра. Смартфоны — гэта новы для нас кірунак. Тут мы пакуль развіваемся», — адзначыў ён.

Нягледзячы на тое, што заснавальнікам кампаніі ASBIS Enterprises PLC, якая валодае брэндам Prestigio, з’яўляецца мінчанін Сяргей Касцевіч, Ламейка сумняваецца, што ў будучым кампанія будзе выкарыстоўваць «беларускую радаслоўную» прадукцыі ў якасці маркетынгавага ходу. «На сённяшні дзень гэта не столькі беларускі брэнд, колькі еўрапейскі. Сёння офісы кампаніі знаходзяцца ў 32 дзяржавах, а продажы вядуцца ў 70 краінах свету», — падкрэсліў прадстаўнік Prestigio ў Беларусі.

Менеджар па маркетынгу Prestigio Марына Гнацюк на прэзентацыі сказала, што за 10 гадоў існавання брэнда пад гэтым імем выпускаліся ў асноўным планшэты, электронныя кнігі, GPS-навігатары, відэарэгістратары і розныя аксесуары. Першы смартфон пад такой назвай выйшаў у продаж толькі ў лістападзе 2012 года, аднак на сёння лінейка гэтых мабільных прылад налічвае ўжо 13 мадэляў. За гэты час кампанія паспела рэалізаваць 400 тыс. мабільных тэлефонаў.

Новую модэль MultiPhone 5430 распрацоўшчыкі ўпешыню аснасцілі працэсарам кампаніі Intel з прадукцыйнасцю 1,2 ГГц. Дыяганаль экрана смартфона складае 3,4 цалі, апарат таксама аснашчаны 8-мегапіксельнай камерай. Мабільная прылада ўжо паступіла ў продаж у сетку магазінаў «5-ы элемент», і яго кошт складае каля 2,5 млн. рублёў.

У падтрымку свайго новага прадукту распрацоўшчыкі арганізавалі каля сталічнага гандлёвага цэнтра «Тытан» вулічныя мерапрыемствы з гульнямі і конкурсамі для прахожых, а таксама канцэрт гурту «Мінскае мора».

Каментары1

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся3

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Усе навіны →
Усе навіны

Дарога дадому, якая пакуль вядзе праз фронт. У Кіева-Пячэрскай лаўры паказваюць гісторыю Палка Каліноўскага3

«Знаёмы паглядзеў на мяне як на НЛА». Якім Анджэй Пачобут пабачыў Гродна ФОТЫ6

Гродзенскі біскуп сыграў на барабанах на каталіцкім фестывалі моладзі3

Як за дзесяцігоддзе Швецыя амаль закрыла дзверы для мігрантаў9

Расія і Украіна абмяняліся ўдарамі па энергааб’ектах пасля слоў Трампа пра энергетычнае перамір’е9

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна прыехала з Польшчы ў Беларусь, няясна4

Анжаліка Борыс: Пачобута паўсюль прымалі як героя10

Электронную «Беларускую энцыклапедыю», створаную як прастору «верагодных ведаў пра Беларусь», ціха ліквідавалі разам з рэдакцыяй. Купу артыкулаў перадалі Гігіну7

УСУ атакавалі Растоўскую, Самарскую і Варонежскую вобласці

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся3

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць