Днямі на станцыі метро «Няміга» ў вагоне ў пасажыра загарэўся акумулятар для мабільнай прылады. Здарэнне адбылося 13 верасня каля 20:00, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Скрыншот з відэа
Па інфармацыі тэлеграм-канала Мінскага метрапалітэна, у вагоне пачаў дыміцца паўэрбанк (па версіі відавочцаў — тэлефон). Сведкі здарэння паведамлялі, што прылада задымілася, а пасля распалася на некалькі частак.
Мяркуецца, што прычынай магла стаць няспраўнасць акумулятара, яго знос або перагрэў. Абгарэлую прыладу асцярожна вынеслі з вагона на платформу станцыі.
Пацярпелых у выніку здарэння не было. Рух цягнікоў на лініі таксама не перарываўся.
Цяпер чытаюць
«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў
Каментары