Эканоміка

Інфляцыя з пачатку года склала 7%

Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі(інфляцыя) у чэрвені 2013 года ў параўнанні з маем 2013 года узрос на 0,3%, са снежнем 2012 года — на 7%. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Цэны на харчовыя тавары ў чэрвені ў параўнанні з маем узраслі на 0,3%. Больш за ўсё падаражэлі бульба (на 38,2%) і садавіна (на 1,2%). Разам з тым на 0,1% знізіліся цэны на алей, на 0,2% — на рыбу і морапрадукты, на 4,5% — на яйкі, на 7,8% — на агародніну, на 0,4% — на алкагольныя напоі. Не змяніліся цэны на цукар.

Па даных Белстата, індэкс цэн на нехарчовыя тавары ў чэрвені 2013 года ў параўнанні з маем узрос на 0,2%, са снежнем 2012 года — на 2,4%. Больш за ўсё ў чэрвені падаражэлі сінтэтычныя мыйныя сродкі, веласіпеды і матацыклы — на 0,7%, парфюмерна-касметычныя тавары — на 0,6%, медыкаменты і будматэрыялы — на 0,5%. На 0,1% знізіліся цэны на адзенне.

Індэкс цэн на платныя паслугі ў чэрвені ў параўнанні з маем узрос на 0,6%, са снежнем — на 14,8%. Больш за ўсё ў чэрвені падаражэлі бытавыя паслугі — на 1,3%, паслугі пасажырскага транспарту — на 1,4%, дашкольных устаноў — на 9,4%, кінатэатраў — на 1,3%, санаторна-аздараўленчых устаноў — на 3,3%.

Нагадаем, згодна з прагнозам, інфляцыя ў 2013 годзе павінна скласці не больш за 12%.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускую мову на ЦТ выбірае ўсё меншая доля выпускнікоў школ. Калі 20 гадоў таму яе здавала амаль палова, цяпер — толькі кожны шосты12

Беларускую мову на ЦТ выбірае ўсё меншая доля выпускнікоў школ. Калі 20 гадоў таму яе здавала амаль палова, цяпер — толькі кожны шосты

Усе навіны →
Усе навіны

Ілля Андрэеў: Стараюся бачыць магчымасці, якія дала нам вымушаная эміграцыя

Украінцы заявілі пра знішчэнне чыгуначнага моста цераз Паўночна-Крымскі канал4

У Тэхасе пасля аварыі грузавіка, які перавозіў вуллі, на свабоду вырваліся два мільёны пчол1

Доктар расказаў, хто ў Беларусі хварэе на адзёр

Былая палітзняволеная Карына Праташчык, якая зацяжарала яшчэ ў калоніі, нарадзіла ў Германіі сына2

Ад заўтра трошкі даражэе бензін8

Пуцін заявіў, што УСУ б’юць па Расіі, каб раскачаць грамадства24

Лаўроў заявіў, што Расія гатова аднавіць перамовы з Украінай7

Чаму ў некаторых мужчын пасля 50 гадоў пеніс можа стаць карацейшым на пяць сантыметраў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускую мову на ЦТ выбірае ўсё меншая доля выпускнікоў школ. Калі 20 гадоў таму яе здавала амаль палова, цяпер — толькі кожны шосты12

Беларускую мову на ЦТ выбірае ўсё меншая доля выпускнікоў школ. Калі 20 гадоў таму яе здавала амаль палова, цяпер — толькі кожны шосты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць