Улада1313

Лукашэнка: Цяпер усе заткнуліся і замоўклі

Беларусь заўсёды падтрымлівае ініцыятывы КНР у міжнародных арганізацыях, «тым жа самым плаціць нам і Кітайская Народная Рэспубліка», заявіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю кітайскаму інфармагенцтву Сіньхуа напярэдадні візіту ў Пекін.

«Не было той праблемы, таго пытання, калі б Кітай, вялікі Кітай, не падтрымаў Беларусь: няхай гэта будзе славутыя правы чалавека, у парушэнні якіх вінавацяць і нас, і Кітайскую Народную Рэспубліку.

Праўда, цяпер усе заткнуліся і замоўклі, калі былі апублікаваныя факты пра тое, як паводзіць сябе Захад па правах чалавека. Але былі часы, калі накаты ішлі і на Беларусь, і на Кітай. Тады мы былі разам»,
— прыводзіць словы Лукашэнкі прэс-служба прэзідэнта.

Ён падкрэсліў, што Беларусь і Кітай поўныя рашучасці паглыбляць адносіны ва ўсіх кірунках і гэта асноўная мэта яго візіту ў КНР.

«Ну і потым, надышоў час нам з Сі Цзіньпінам абмеркаваць тыя праблемы, якія могуць узнікнуць у сувязі з тым, што адбываецца ў свеце.
Нам трэба падумаць пра далейшую стратэгію нашага супрацоўніцтва, вырашыць шэраг тактычных праблем, якія, безумоўна, будуць уплываць на стратэгію адносін паміж Беларуссю і Кітайскай Народнай Рэспублікай», — сказаў афіцыйны лідар.

«У беларуска-кітайскіх адносінах наогул няма закрытых тэм, — падкрэсліў ён. — Мы супрацоўнічаем на асновах паразумення і самай глыбокай дружбы, я б нават сказаў, прыхільнасці нашых краін і нашых народаў адзін да аднаго».

Каментары13

Цяпер чытаюць

У Беларусі арыштавалі французскага адстаўнога вайскоўца, які захапляецца цягнікамі. Ужо тры месяцы ён у СІЗА4

У Беларусі арыштавалі французскага адстаўнога вайскоўца, які захапляецца цягнікамі. Ужо тры месяцы ён у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Таксіста-мігранта, які ўдарыў беларуску, знайшлі10

Лукашэнка: Калі не хочаце ўзбекаў, трэба «ўпірацца і працаваць»16

Дырэктар мінскай СТА прадаў як свой аўтамабіль кліента

Развітанне са Святланай Курс адбудзецца ў нядзелю

Падлеткаў, якія вучацца ў Польшчы, пачалі выклікаць на размовы ў КДБ8

Мельнікава ездзіла ў Беларусь яшчэ ў 2022 годзе21

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску82

У Падмаскоўі разбіўся вайсковы самалёт5

Сырскі апублікаваў ФОТА з сабакам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі арыштавалі французскага адстаўнога вайскоўца, які захапляецца цягнікамі. Ужо тры месяцы ён у СІЗА4

У Беларусі арыштавалі французскага адстаўнога вайскоўца, які захапляецца цягнікамі. Ужо тры месяцы ён у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць