Эканоміка11

У Беларусі амаль 98% спраў аб банкруцтве тычацца прыватных арганізацый

На 1 ліпеня 2013 года ў судаводстве гаспадарчых судоў Беларусі знаходзілася 1.704 справы аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве). З іх спраў аб эканамічнай неплацежаздольнасці арганізацый прыватнай формы ўласнасці — 1.668, гэта 97,9% ад агульнай колькасці спраў гэтай катэгорыі, паведамілі ў Вышэйшым гаспадарчым судзе.

У судаводстве гаспадарчага суда Мінска знаходзяцца 51% (870 спраў) ад агульнай колькасці спраў аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве). Гэты працэнт у большасці сваёй таксама фарміруецца за кошт спраў у дачыненні да арганізацый прыватнай формы ўласнасці, зазначылі ў ВГС.

На 1 ліпеня гэтага года ў судаводстве гаспадарчых судоў было 376 спраў аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве) арганізацый, якія маюць значэнне для эканомікі і сацыяльнай сферы краіны. Да іх адносяцца дзяржаўныя арганізацыі, арганізацыі, якія маюць долю дзяржаўнай уласнасці ў статутным фондзе, горадаўтваральныя і прыраўнаваныя да іх арганізацыі, бюджэтаўтваральныя, сістэмаўтваральныя арганізацыі.

Колькасць спраў, па якіх прынята рашэнне аб банкруцтве з ліквідацыяй, большая за колькасць спраў, па якіх вынесена рашэнне аб эканамічнай неплацежаздольнасці з санацыяй, у 2,2 разу.

У чэрвені рашэннем гаспадарчага суда Брэсцкай вобласці адкрытае акцыянернае таварыства «Баранавіцкі камбінат харчовых прадуктаў» прызнана эканамічна неплацежаздольным, уведзена працэдура санацыі на 18 месяцаў — да 3 снежня 2014 года.

Таксама ў чэрвені гаспадарчым судом Гомельскай вобласці была завершана ліквідацыйная вытворчасць у дачыненні да рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Рэчыцкі камбінат будаўнічых матэрыялаў» і прадпрыемства «Мазырскі СДСК-1». Гаспадарчым судом Гродзенскай вобласці завершана ліквідацыйная вытворчасць у дачыненні да ваўкавыскага адкрытага акцыянернага таварыства «ПМК-Буд».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў4

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Усе навіны →
Усе навіны

Затрымалі 19‑гадовага пінчука за «рэабілітацыю нацызму»12

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?8

У Венесуэле вызвалены яшчэ каля 80 палітычных зняволеных. Гэтага патрабавалі ЗША1

«Гэта не «надзень швэдар». Гэта холад, ад якога нікуды не схавацца». Як украінцы выжываюць без святла і цяпла ў халодных кватэрах7

Цана на золата ўпершыню перавысіла адзнаку $5 тысяч, працягваючы гістарычны рост

«Жыве!» ці «Жыве вечна!»? Як правільна? Вакол гэтага пытання разгарнулася палкая дыскусія30

Сабакі таксама пакутуюць на дэменцыю. Як запаволіць працэс?

Пашынян стварае музычны гурт5

Каранік пра ідэю айчыннага электракара: Трошкі пераацанілі свае магчымасці9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў4

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць