Выйшла ў свет новая кніга з серыі «Сучасная гарадзенская проза» — «Чорная воля», аўтар Валянцін Дубатоўка. «Чорная воля» — гэта ўжо3-е выданне ў серыі, заснаванай «Гарадзенскай Бібліятэкай». Раней выйшлі «Галс» Аркадзя Ліцьвіна і «Сандалі мітрапалітыка» Віктара Сазонава.
Валянцін Дубатоўка — фундатар царквы Ўсіх Беларускіх Святых у Гародні, мемарыяльных дошак у гонар Ларысы Геніюш і ўдзельніка паўстання 1830 года Яўстаха Каятана Сапегі. Даследуе матэрыяльную спадчыну роду Сапегаў. У 2002 годзе пабачыла свет кніга Валянціна Дубатоўкі «Архіпелаг Сапегаў».
Новая кніга Валянціна Дубатоўкі выйшла напярэдадні50-гадовага юбілею аўтара, які ён адзначае сёння, 20 ліпеня.
Прэзентацыя кнігі «Чорная воля» у Гродне адбудзецца ў пачатку жніўня.
-
Пазняк прэзентаваў кнігу «Віленшчына любімая і прыўкрасная». Там ёсць нават вершы па-французску
-
«70% мастакоў у чорных спісах». Мастак Сяргей Грыневіч пасля трыумфу ў Венецыі расказаў пра гады маўчання і пра тое, на якім свеце ён апынуўся
-
У наступную суботу ў Вільні пройдзе Сямейны беларуска-літоўскі фэст з літсцэнай
Каментары