Улада11

МЗС Літвы: 22 ліпеня ў Брусэлі абмяркоўвалася пытанне пра вызваленне палітвязняў

На сустрэчы міністраў замежных спраў краін Еўрасаюза і Усходняга партнёрства, якая прайшла 22 ліпеня ў Брусэлі з удзелам кіраўніка беларускага МЗС Уладзіміра Макея, абмяркоўвалася пытанне пра вызваленне палітвязняў у Беларусі.
Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МЗС Літвы, якая старшынствуе ў ЕС з 1 ліпеня.

«Так, гэта пытанне ўзнімалася. Вызваленне палітычных вязняў і іх поўная рэабілітацыя агучваліся як адна з галоўных умоў. Кіраўнікі МЗС таксама агучылі жаданне бачыць больш канструктыўнае стаўленне з боку Беларусі», — падкрэслілі ў прэс-службе.

На пытанне пра рэакцыю Уладзіміра Макея ў прэс-службе адзначылі: «Літоўская дэлегацыя знайшла рэакцыю Беларусі больш канструктыўнай, чым раней.
Не на ўсе пастаўленыя пытанні быў дадзены адказ і некаторыя тэмы замоўчваліся, але літоўская дэлегацыя знайшла ў выказваннях больш канструктыўнасці і жадання выбудоўваць адносіны з ЕС».

Нагадаем, адразу пасля сустрэчы Макей на пытанне брусэльскага карэспандэнта «Радыё Свабода» «ці абмяркоўвалася зняцце санкцый ЕС у дачыненні да афіцыйнага Мінска ў абмен на вызваленне палітвязняў» адказаў: «Мы абмеркавалі ўсе пункты, якія стаялі на парадку дня, што датычацца нашага супрацоўніцтва з Еўрасаюзам».

23 ліпеня, каментуючы мінулыя перамовы ў інтэрв’ю вузкаму колу прадстаўнікоў беларускіх дзяржаўных СМІ, Макей заявіў, што на сустрэчы ў Бруселі Беларусь выступіла за адмену санкцый ЕС.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Арэшнікаў» было два. Адзін з іх упаў на тэрыторыі «ДНР»1

«Арэшнікаў» было два. Адзін з іх упаў на тэрыторыі «ДНР»

Усе навіны →
Усе навіны

З-за школьнай парты — у намёт на 15 чалавек. Як старшакласнікаў будуць прымусова рыхтаваць да службы12

Інтуіцыя пры знаёмствах у інтэрнэце больш не працуе13

Каля гіганцкага зубра на трасе М1 адкрыюць кавярню з татарскай кухняй5

IT-гіганты масава звальняюць супрацоўнікаў, каб аплаціць выкарыстанне штучнага інтэлекту11

Расія страціла на вайне ва Украіне больш за 23 тысячы адзінак тэхнікі

Пашкоджаны будынак Лангбарда і разбураны музей «Чарнобыль». Вынікі расійскай атакі на гістарычны цэнтр Кіева

Раскрыта сетка беларускіх шпіёнаў пад дыпламатычным прыкрыццём14

Парыж: Макрон папярэдзіў Лукашэнку16

Ціханоўская пракаментавала тэлефонную размову Макрона і Лукашэнкі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Арэшнікаў» было два. Адзін з іх упаў на тэрыторыі «ДНР»1

«Арэшнікаў» было два. Адзін з іх упаў на тэрыторыі «ДНР»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць