З-за святкавання Хрышчэння Русі ў Мінску істотна абмяжуюць, а то і перакрыюць рух транспарту
У сувязі з прыбыццём у Мінск дэлегацыі праваслаўнай царквы разам з Патрыярхам Маскоўскім і ўсёй Русі Кірылам, а таксама масавымі літургіямі, якія збяруць тысячы вернікаў, у Мінску на асобных участках будзе абмежаваны рух і забаронена стаянка транспартных сродкаў.
Так, у сувязі з прыбыццём у Мінск дэлегацыі Эладскай праваслаўнай царквы з 23.00 да 24.00 27 ліпеня будуць часткова абмежаваны рух і паркоўка аўтамабіляў у раёне Прывакзальнай плошчы.
З вечара 28 ліпеня на праспекце Машэрава на ўчастку ад вул. Ціміразева да вул. Даўмана будзе абмежаваная паркоўка транспарту, у тым ліку на прылеглых стаянках. Гэта звязана з прыбыццём арганізаваных калон вернікаў з абласцей Беларусі. Хуткасць на гэтым участку будзе зніжана да 40 км у гадзіну, таму прапускная здольнасць будзе значна зніжана.
29 ліпеня ў сувязі з дастаўкай крыжа апостала Андрэя ў прыход Усіх сьвятых, па вул. Каліноўскага і вул. Усіхсвяцкай будзе часова абмяжоўвацца рух. На гэтых вуліцах аж да
Хросны ход запланаваны на 29 ліпеня з 7.30 да 9.30 раніцы ад храма святой Марыі Магдаліны (вул. Кісялёва, 42) па пр. Машэрава ў бок пр. Пераможцаў і да Замчышча (каля Палаца спорту). Калона вернікаў будзе рухацца па ходніках па пр. Пераможцаў ад пр. Машэрава да Палаца спорту.
Таму з вечара 28 ліпеня да вечара 29 ліпеня будуць закрытыя стаянкі, прылеглыя да Палаца спорту, а таксама будзе абмежаваная паркоўка ўздоўж вул. Мельнікайтэ ад вул. Заслаўскай да пр. Пераможцаў.
Таксама з ночы 28 ліпеня да вечара 29 ліпеня будзе забаронены прыпынак і стаянка транспарту ў мясцовых праездах да вуліц Кісялёва і Захарава ў раёне пл. Перамогі. У другой палове дня 29 ліпеня будзе абмежаваныя прыпынак і стаянка транспарту ў раёне Прывакзальнай плошчы, а таксама будзе часова абмежаваны рух.
Для іншагародніх і замежных гасцей, якія прыбываюць у прыватным парадку, стаянка аўтамабіляў будзе бясплатна арганізавана на вул. Ціміразева на тэрыторыі гандлёвага дома «Ждановічы».
Каментары