Грамадства44

Эўрасаюз не дазволіць Лукашэнку перабіраць

Брусэль адхіліў прапановы Лукашэнкі аб эканамічнай супрацы і выказаў занепакоенасьць палітычнымі арыштамі і забаронай грамадзянскіх ініцыятываў у Беларусі.

Спадзяваньні на дапамогу ЭС у забесьпячэньні энэргетычнае бясьпекі Беларусі пайшлі на глум. Прадстаўніца Эўракамісіі заявіла, што Эўрасаюз адхіляе прапановы афіцыйнага Менску аб эканамічным супрацоўніцтве, бо ўмовай супрацоўніцтва зьяўляюцца дэмакратычныя зьмены ў Беларусі.

Эўрасаюз выкарыстаў нагоду таксама, каб выказаць занепакоенасьць новымі арыштамі ў Беларусі і здушэньнем грамадзянскіх ініцыятываў.

ЭС асуджае апошнія прысуды, вынесеныя актывістам моладзевай арганізацыі «Малады Фронт». Пра гэта радыё «Свабода» паведаміла прэс-сакратарка Эўракамісіі Крыстыяна Гоман:

«Мы занепакоеныя паведамленьнямі пра арышты на працяглы тэрмін грамадзкіх актывістаў за тое, што яны рэалізоўвалі сваё грамадзянскае права на выказваньне. Паўтарэньне палітычна матываваных арыштаў, якія мы назіралі ў апошнія месяцы, ставіць пад сумнеў гатовасьць Беларусі супрацоўнічаць з Эўрасаюзам».

Спн. Гоман таксама паведаміла, што ЭС адхіляе прапановы аб больш шчыльным эканамічным супрацоўніцтве, у прыватнасьці, у транзыце энэргарэсурсаў, зробленыя на гэтым тыдні намесьнікам міністра замежных спраў Беларусі Валерам Варанецкім на канфэрэнцыі па эўрапейскай палітыцы добрага суседзтва.

Прэс-сакратарка Эўракамісіі заявіла, што Эўрасаюз не дазволіць аўтарытарнаму кіраўніцтву Беларусі перабіраць, у якіх сфэрах супрацоўнічаць. Яна сказала, што дэмакратызацыя Беларусі застаецца абавязковай умовай для больш шчыльных сувязяў:

«Збліжэньне з Эўразьвязам патрабуе, каб Беларусь зрабіла пераканаўчыя крокі ў справе дэмакратызацыі і павагі да правоў чалавека, у тым ліку і права людзей выказваць свае думкі і права няўрадавых арганізацый на існаваньне».

У лістападзе летась Эўразьвяз вылучыў 12 ўмоваў , якія павінен выканаць Менск, для паляпшэньня адносінаў з Эўропай. На думку спадарыні Гоман, дзеяньні беларускіх уладаў цалкам супярэчаць гэтым умовам.

МБ; інф. радыё «Свабода»

Каментары4

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?8

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

У ЗША блогер пагладзіў у нацыянальным парку сурка і атрымаў праблемы6

Лукашэнка сустрэўся ў Маскве з Пуціным4

Пад Магілёвам 18‑гадовы п’яны кіроўца перакуліў аўтамабіль з пяццю падлеткамі ўнутры

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер1

Запасы газу ў ЕС — адны з самых нізкіх за апошнія гады10

Японскія крэветкі захапілі дэльту Дуная і пачалі выцясняць ракаў2

«Дзякуй, мотабраце!» Слуцкі матацыкліст дапамог салігорскай хуткай выйграць час для цяжкахворага4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?8

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць