Эканоміка1010

Улады пагражаюць сялянам турмой за трыманне свіней у раёнах пад забаронай

Крымінальная адказнасць прадугледжана для тых, хто абавязаны, але не заб’е сваіх свіней. А таксама для тых, хто будзе вырошчваць свіней, у той час як гэта рабіць забаронена. Але толькі ў тым выпадку, калі гэта прывядзе да распаўсюду заразных хвароб.

Адпаведнае папярэджанне было апублікавана Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання. Ведамства папярэджвае, што «парушэнне ветэрынарных правілаў, што пацягнула па неасцярожнасці распаўсюд заразных хвароб жывёл, цягне крымінальную адказнасць:

абмежаванне або пазбаўленне волі на тэрмін да двух гадоў».

За невыкананне ветэрынарных правілаў, якое не прывяло да распаўсюджванне заразы, паводле Кодэкса РБ аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжана папярэджанне або штраф да 20 базавых велічынь (сёння гэта 2 мільёны рублёў).

Сёння Ветэрынарна санітарныя правілы вырошчвання свіней, зацверджаныя пастановай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 2013/05/06 года № 15 забараняюць ўтрыманне свіней:
— у асабістым падворку работнікаў, якія абслугоўваюць пагалоўе свіней комплексу;

— у радыусе не менш за 5 км ад комплексаў утрыманне свіней сялянскімі (фермерскімі) гаспадаркамі і фізічнымі асобамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ18

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ

Усе навіны →
Усе навіны

Тэлефонныя махляры пачынаюць званіць ад імя паліклінік, палохаючы эпідэміяй грыпу3

Ціханоўская: Беларусы не здаліся6

Вырашыўся лёс хлопчыка, які трапіў у прытулак з-за таго, што маці не адправіла яго ў школу2

Спікер Сейма Літвы дапусціў змяненне адносін з Беларуссю: адны толькі санкцыі даюць вынік, але не канчатковы7

Сыну рэжысёра Роба Райнера выставілі абвінавачванні ў забойстве бацькоў

Гродзенскага праграміста з 23‑гадовым стажам адправілі за краты за палітыку

Канчаткова дэмантуюць таксафоны5

Ва Украіне знайшлі шары з беларускімі цыгарэтамі, якія ляцелі ў Польшчу

Лукашэнка сцвярджае, што да перамоўнага працэсу па Украіне далучылі Беларусь10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ18

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць