Свет

Сыну рэжысёра Роба Райнера выставілі абвінавачванні ў забойстве бацькоў

Ніку Райнеру можа пагражаць смяротнае пакаранне.

Michael Buckner/Variety via Getty Images

32‑гадоваму Ніку Райнеру выставілі абвінавачанні ў двух забойствах першай ступені з абцяжарваючымі абставінамі, паведаміў акруговы пракурор Лос-Анджэлеса Натан Хохман, піша Бі-бі-сі.

Меркавалася, што Нік Райнер паўстане перад судом і зробіць заяву ў аўторак, аднак яго не даставілі з турмы ў суд па медыцынскіх прычынах. Судовае пасяджэнне адкладзена да таго часу, пакуль супрацоўнікі турмы не дазволяць перавезці падазраванага.

Ніку Райнеру можа пагражаць пакаранне аж да смяротнай кары, калі яго прызнаюць вінаватым. Пракуратура пакуль не паведаміла, ці плануе бок абвінавачання хадайнічаць аб прызначэнні смяротнай кары.

Актор і рэжысёр Роб Райнер і яго жонка Мішэль былі знойдзены мёртвымі ў сваім доме ў Лос-Анджэлесе ў нядзелю. Неўзабаве паліцыя затрымала іх сына, з таго часу ён знаходзіцца пад вартай без права ўнясення закладу.

Нік Райнер быў суаўтарам сцэнарыя фільма «Быць Чарлі», рэжысёрам якога выступіў яго бацька. У інтэрв’ю часопісу People ён расказваў, што стужка пра падлетка, які пакутуе ад наркатычнай залежнасці, часткова заснаваная на яго ўласным досведзе барацьбы з залежнасцю.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне адрэагавалі на «заявы з-за мяжы» аб неабходнасці замены Зяленскага24

New York Times: Вашынгтон спакушаў Расію ў тым ліку вывадам беларускага калію з-пад санкцый11

У Антарктыдзе рэзка скарацілася калісьці найбуйнейшая калонія пінгвінаў. Іх меней аж на паўмільёна2

У Польшчы адбыўся яшчэ адзін напад з нажом у школе, ёсць параненыя7

Расія скароціць выплаты Беларусі на 1,4 мільярда рублёў. Што хаваецца за «бязвыплатнымі» грашыма бюджэту?4

Кая Калас: Цяпер не час аслабляць ціск на Маскву, у панядзелак будзе новы пакет санкцый6

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта103

Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць