Свет77

Спікер Сейма Літвы дапусціў змяненне адносін з Беларуссю: адны толькі санкцыі даюць вынік, але не канчатковы

Спікер літоўскага Сейма Юозас Олекас заявіў, што перамовы з Мінскам ідуць і на тэхнічным, і на палітычным узроўні — праз пасярэднікаў, піша LRT.

Фота: lrs.lt

Спікера Сейма папрасілі пракаментаваць словы Дэйвідаса Матулёніса, дарадцы прэзідэнта, які кажа, што Літва можа зрабіць саступкі Беларусі, каб самой атрымаць выгаду. 

— Я не хачу раскрываць усе закулісныя падрабязнасці таго, дзе праходзяць перамовы. Як вы ведаеце, сёння ў Сейме мы адклалі прыняцце падрыхтаванай намі рэзалюцыі, каб знайсці магчымасці для абмеркавання розных варыянтаў, бо нам патрэбна бяспека, нам патрэбны эканамічны рост, і гэта не заўсёды дасягаецца толькі жорсткай пазіцыяй, але гэта дасягаецца і дыпламатычнымі каналамі, і таму нараджаюцца такія прапановы, — сказаў ён.

На ўдакладненне, ці могуць адбыцца змены ў адносінах з Беларуссю, Олекас адказаў сцвярджальна.

— Ну, так. Мы спадзяёмся, што спачатку будуць вызваленыя ўсе палітычныя зняволеныя, што вернецца наш транспарт, які затрыманы, і таму мы і размаўляем. Па-першае, мы размаўляем на тэхнічным узроўні і мы размаўляем самі з Беларуссю, а на палітычным узроўні мы размаўляем праз нашых саюзнікаў.

Палітык адзначае, што пытанне наладжвання адносін з Беларуссю — няпростае. 

— Я лічу, што мы ўсе павінны парадавацца і павіншаваць людзей, якія пасля 4 гадоў турмы выйшлі на волю. Заўтра я сустракаюся з Алесем Бяляцкім, магчыма, сустрэнуся пагаварыць і з іншымі — пра тое, што мы можам зрабіць, каб жыццё беларускіх людзей палегчыла.

І, безумоўна, такая наша жорсткая пазіцыя з санкцыямі, з ціскам, дае пэўны вынік, але не дае канчатковага. Таму мова нашых саюзнікаў, мова амерыканцаў, — гэта так званая палітыка «бізуна і перніка». Мы ўжо маем, верагодна, некалькі соцень — можам налічыць амаль 200 — палітычных зняволеных і яркіх асоб, якія выпушчаныя на волю. Безумоўна, гэтае гандлёвае пытанне таксама паўстала, але мы арыентуемся, раімся і вядзём дыскусіі з партнёрамі, з саюзнікамі як на ўзроўні НАТА, так і на ўзроўні Еўрапейскага саюза, каб дасягнуць найлепшага выніку: каб рэжым не адчуў сябе пераможцам, каб ні Літва, ні дэмакратычныя еўрапейскія дзяржавы не прайгралі і каб палітычныя зняволеныя маглі атрымаць свабоду, — адказаў ён.

Каментары7

  • Кабета
    17.12.2025
    [Рэд. — Дзякуй, выправiлi]

    [Зрэдагавана]
  • Terr
    17.12.2025
    гэта проксіпалітыка
  • Поцык
    17.12.2025
    риалпозорик, себе же хуже делают, потом бежать будут в Америку. Усиливающаяся диктатура по соседству не несёт ничего хорошего.

Цяпер чытаюць

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага21

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка здала кватэру «юрысту Андрэю» і ўжо дзесяць месяцаў не можа выселіць неплацельшчыка5

У Оршы запусцяць новае кітайскае прадпрыемства

Выпусцілі новую мадэль школьнага аўтобуса «Нёман»3

У непальскай катастрофе цудам ацалеў бірузовы дом, на які абрынуўся селевы паток. Як яму гэта ўдалося?1

«Няхай самі ядуць». У Мінску здзівіліся цэнам на хатнія закаткі8

Цяпер дакладна. У Мінску пачалося будаўніцтва доўгачаканага панэльнага ЖК12

Прэзідэнт Літвы пра візіт кіраўніка ЦРУ ў Маскву: ЗША не хочуць разгалошваць яго змест5

«Капітан скокнуў першым». Пасажыры парома, які затануў каля Кіпра, абвінавацілі экіпаж ва ўцёках2

Госця санаторыя «Беларусь» паехала катацца на мапедзе па начным Сочы з п'яным шэф-кухарам без правоў. І загінула7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага21

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць