Грамадства11

Харашці заклікаў улады Беларусі спыніць пераслед праваабаронцаў

Спецдакладчык па сітуацыі ў Беларусі Савета ААН па правах чалавека Міклаш Харашці заклікаў беларускі ўрад вызваліць Алеся Бяляцкага і спыніць пераслед праваабаронцаў.

Як паведамляе сайт spring96.org, Харашці заклікае «тэрмінова і безумоўна» вызваліць і рэабілітаваць Бяляцкага. «Зняволенне Бяляцкага з’яўляецца сімвалам рэпрэсій супраць праваабаронцаў», — падкрэслівае ён. «Бяляцкі — праваабаронца, якога паважаюць ва ўсім свеце, яго дзейнасць па абароне правоў чалавека добра вядомая і шырока прызнаная», — заявіў Харашці.

Ён адзначае, што Бяляцкі, «як і многія іншыя праваабаронцы ў Беларусі, не мог займацца легальнай і бесперашкоднай працай з-за адмовы беларускіх улад у рэгістрацыі яго арганізацыі».

Харашці заклікаў урад Беларусі прызнаць праваабарончыя арганізацыі краіны і пачаць супрацоўніцтва з імі для таго, каб стварыць «незалежную нацыянальную ўстанову па правах чалавека, як таго патрабуюць абавязацельствы краіны ў межах дагавораў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый».

Харашці спасылаецца на меркаванне Камітэта па правах чалавека ААН пра тое, што ліквідацыя «Вясны» з’яўляецца парушэннем свабоды аб’яднанняў, гарантаванай Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах. Акрамя таго, ён адзначыў, што Савет па правах чалавека ААН аднагалосна заявіў, што ніякі закон не можа ўводзіць крымінальную адказнасць ці пазбаўляць легітымнасці дзейнасць па абароне правоў чалавека ў сувязі з крыніцамі яе фінансавання.

«Затрыманне Бяляцкага — відавочны вынік яго працы ў адпаведнасці з міжнародным правам у галіне правоў чалавека, — лічыць Харашці.
— Дзейнасць па пошуку сродкаў, якой займаўся Бяляцкі для таго, каб забяспечыць само існаванне „Вясны“, а таксама працяг яе дзейнасці, праводзілася ў адпаведнасці з міжнародным правам у галіне правоў чалавека».

Харашці заклікае ўрад Беларусі забяспечыць Бяляцкаму «ў перыяд да яго вызвалення доступ да любой медыцынскай дапамогі, якая яму можа спатрэбіцца, і гарантаваць, што ўмовы ўтрымання ў турме не ўплываюць на яго здароўе, а таксама што Алесь Бяляцкі мае поўныя правы на спатканні і прыватную перапіску».

Нагадаем, Харашці афіцыйна пачаў выконваць свае функцыі спецдакладчыка 1 лістапада 2012 года. Яго мандат быў прадоўжаны яшчэ на год у чэрвені 2013 года. 11–14 ліпеня Харашці, які так і не дачакаўся дазволу беларускіх улад наведаць Беларусь, сустрэўся з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці ў Вільні.

***

Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, старшыня ліквідаванага ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі быў затрыманы ў Мінску 4 жніўня 2011 года. Бяляцкі адбывае пакаранне па прыгаворы суда, які 24 лістапада 2011 года прызнаў яго вінаватым ва ўтойванні даходаў у асабліва буйным памеры і прыгаварыў да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Падставай для крымінальнага пераследу Бяляцкага стала наяўнасць у яго рахункаў у банках Літвы і Польшчы. Суд не ўлічыў, што грошы, якія на іх паступалі, выкарыстоўваліся для праваабарончай дзейнасці. Не быў узяты пад увагу і той факт, што шкода, нібыта нанесеная Бяляцкім дзяржаве, была поўнасцю пагашана за кошт добраахвотных ахвяраванняў грамадзян.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Польшчы, кінулі за краты за фінансаванне «экстрэмізму»18

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Польшчы, кінулі за краты за фінансаванне «экстрэмізму»

Усе навіны →
Усе навіны

«Да гэтага часу не веру, што выжыў». Расповед адзінага выжылага ў катастрофе самалёта Air India, які разбіўся ў Ахмедабадзе

Хлопца, які ў Лебедзевай бэсціў Еўропу, асудзілі за ўдзел у пратэстах і ўхіленне ад войска6

Лукашэнка запатрабаваў ад вайскоўцаў вынайсці цуд-машыну для барацьбы з дронамі9

Расіяне запусцілі ў Беларусі дзіўны месенджар — рэгістрацыя па нумары тэлефона, а вось выдаліцца можна толькі калі дазволяць33

Джон Кенэдзі і Роберт Кенэдзі згуляюць на клубным чэмпіянаце свету па футболе ў ЗША. Прычым у адной камандзе

Палавое выспяванне робіцца ўсё больш раннім, а псіхалагічная даросласць — позняй. І гэта праблема4

Дзіцячы цэнтр, які адмовіў дзяўчыне ў працаўладкаванні за беларускую мову, улады праверылі і знайшлі парушэнні2

У Ізраілі 1 загінуў, 40 параненых ад іранскай балістыкі. Пачалася трэцяя хваля ўдараў па Іране11

«Гэты фэст не толькі для кайфу». Арганізатары фестывалю Tutaka расказалі пра сёлетнія планы і перспектывы10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Польшчы, кінулі за краты за фінансаванне «экстрэмізму»18

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Польшчы, кінулі за краты за фінансаванне «экстрэмізму»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць