Эканоміка1010

Намеснік дырэктара НДЭІ Мінэканомікі кажа пра мэтазгоднасць мяккай дэвальвацыі

У кароткатэрміновай перспектыве мэтазгодна для павышэння канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі правесці паступовую мяккую дэвальвацыю нацыянальнай валюты.

Такое меркаванне выказвае першы намеснік дырэктара Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Мінэканомікі Віктар Пінігін у артыкуле, апублікаваным у ліпеньскім нумары «Экономического бюллетеня», што выдаецца інстытутам.

На думку Пінігіна, цяпер «адбываецца дастаткова хуткае ўмацаванне рэальнага курсу беларускага рубля (узровень інфляцыі значна вышэйшы за ўзровень дэвальвацыі)».

«У выніку хутка губляюцца тыя канкурэнтныя перавагі, якія атрымалі беларускія тавары ў выніку дэвальвацыі рубля ў 2011 годзе. З іншага боку, Нацыянальны банк працягвае скупляць валюту на валютнай біржы, каб не дапусціць празмернага ўмацавання беларускага рубля», — канстатуе Пінігін у артыкуле.

На думку эканаміста, дзеянні Нацбанка дазваляюць папаўняць золатавалютныя рэзервы.

«Уяўляецца, што ў кароткатэрміновай перспектыве мэтазгодна ў інтарэсах павышэння канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі правесці паступовую мяккую дэвальвацыю нацыянальнай валюты на аснове задавальнення ўзрастаючага попыту на замежную з боку дзяржавы, улічваючы, што яна сапраўды мае ў ёй патрэбу», — адзначае першы намеснік дырэктара НДЭІ Мінэканомікі.

Тэмпы дэвальвацыі нацвалюты трэба ўвязаць з дынамікай аслаблення курсу расійскага рубля, мяркуе эканаміст.

«У якасці мэты можна было б узяць індэкс дэвальвацыі расійскага рубля да долара ЗША, праведзенай у Расіі з пачатку года ў інтарэсах абароны нацыянальнага рынку ва ўмовах уваходжання ў СГА (замест тарыфнай абароны) і павышэння цэнавай канкурэнтаздольнасці на сусветным рынку расійскіх таваравытворцаў», — мяркуе Пінігін.

Як паведамлялася раней, апытанні Нацбанка паказваюць, што беларускія прамысловыя прадпрыемствы палічылі б за лепшае бачыць некаторае зніжэнне курсу беларускага рубля.

Беларускія эканамісты, а таксама прадстаўнікі міжнародных фінансавых арганізацый раней канстатавалі, што ўмацаванне курсу нацыянальнай валюты, што назіралася на працягу 2012 года і ў пачатку 2013-га, прывяло да зніжэння канкурэнтаздольнасці беларускіх прадпрыемстваў на знешніх рынках.

«Зніжэнне курсу рубля ў 2012 годзе нашмат адставала ад значнай розніцы ў тэмпах інфляцыі з гандлёвымі партнёрамі, скарачаючы, такім чынам, атрыманыя раней перавагі ў сферы канкурэнтаздольнасці. Курс рубля знізіўся на 3% у намінальным эфектыўным выражэнні ў 2012 годзе. З прычыны ўсё яшчэ значнай розніцы ў тэмпах інфляцыі паміж Беларуссю і яе гандлёвымі партнёрамі гэта прывяло да павышэння рэальнага эфектыўнага курсу на 14%, указваючы на значнае пагаршэнне цэнавай канкурэнтаздольнасці Беларусі», — гаворыцца ў дакладзе Міжнароднага валютнага фонду, які быў апублікаваны ў чэрвені гэтага года.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Расійская блогерка-мільённіца, якая зганьбілася з беларускай мовай, запісала відэа з тлумачэннямі — але так і не выбачылася12

Расійская блогерка-мільённіца, якая зганьбілася з беларускай мовай, запісала відэа з тлумачэннямі — але так і не выбачылася

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заклікаў Арменію быць акуратнай. «Каб не паўтарыць тое, што адбылося ва Украіне»40

Ад беларускіх тавараў пачалі адмаўляцца ў Расіі4

«Я адстаяў 70 хвілін». Мінчукі прыйшлі на стадыён «Дынама» глядзець Лігу чэмпіёнаў — многія засталіся галодныя і без піва7

Стала вядома пра вызваленне Аляксандра Арановіча — кіроўцы аўтадома «Краіны для жыцця», якога арыштавалі разам з Ціханоўскім1

Гучная гісторыя ў маскоўскім метро: мужчына ціскаў 13‑гадовую школьніцу ва ўсіх на вачах. У сацсетках яго вылічылі10

Да Бабарыкі на кніжным кірмашы ў Варшаве стаяла чарга, каб падпісаць кніжку26

Маргарыта Ляўчук пераехала ў Кіеў2

«Пякельны» маршрут 666 вяртаецца: FlixBus запускае рэйс па Польшчы7

Госць з Расіі ў Мінску ўзяў у арэнду машыну — ганяў так, што штрафаў пакінуў ажно на 1215 рублёў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійская блогерка-мільённіца, якая зганьбілася з беларускай мовай, запісала відэа з тлумачэннямі — але так і не выбачылася12

Расійская блогерка-мільённіца, якая зганьбілася з беларускай мовай, запісала відэа з тлумачэннямі — але так і не выбачылася

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць