Грамадства55

Гомельская міліцыя адмовілася ахоўваць парадак на пікетах партыі «Справядлівы свет»

Гомельская абласная арганізацыя Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» планавала правесці 24, 25 і 26 верасня ў Гомелі тры пікеты для данясення ідэй партыі да грамадскасці і абмеркавання сацыяльна-эканамічнага становішча Беларусі. Да правядзення масавага мерапрыемства яго заяўнікі, згодна з рашэннем гарвыканкама, абавязаны заключыць платныя дагаворы на абслугоўванне з медыкамі, міліцыяй і камунальнікамі. З гэтай мэтай старшыня абласной арганізацыі «Справядлівага свету» Уладзімір Сякерка звярнуўся з адпаведнымі заявамі ў міліцыю, хуткую дапамогу і камунальнае прадпрыемства.

Як паведаміў БелаПАН палітык, з УУС Гомельскага аблвыканкама паступіў адмоўны адказ. Міліцыя матывавала адмову забяспечыць грамадскі парадак тым, што не можа заключыць дагавор «у сувязі з адсутнасцю магчымасці выдзеліць у гэты перыяд неабходную колькасць супрацоўнікаў са складу органаў унутраных спраў».

«Нам хапіла б і аднаго міліцыянера, каб на ўсякі выпадак прысутнічаў на пікеце, які планавалі праводзіць усяго тры чалавекі. Але міліцыя няздольная нават на гэта. За што ж мы плацім падаткі?» — абурыўся Сякерка і заявіў пра намер скардзіцца на адказ з УУС у вышэйшыя органы.

6 жніўня актывісты партыі «Справядлівы свет» планавалі правесці ў Гомелі аналагічны пікет, але гарвыканкам не дазволіў масавае мерапрыемства на той падставе, што ў гэты дзень на заяўленай пляцоўцы каля ДК таварыства глухіх «Віпра» была запланавана рэпетыцыя фестывалю «Сожскі карагод». Сам фестываль пройдзе 14–15 верасня.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Расіі ўпершыню пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне даручылі правесці чэмпіянат свету4

Уладальнікі электрамабіляў пачнуць плаціць транспартныя падаткі нароўні з усімі2

Футбаліст зборнай Беларусі быў у цягніку, які трапіў пад удар беспілотніка пад Варонежам4

Мінскі планетарый пераехаў у Нацыянальную бібліятэку

Італія выслала ў Мінск двух беларусаў адразу пасля іх вызвалення з турмы1

Беларускія навукоўцы вывелі сліву — кажуць, у свеце аналагаў няма1

Пуцін на перамовах па Украіне можа патрабаваць вяртання НАТА да межаў 1997 года13

У Германіі беларус спрабаваў атрымаць лекі на 7000 еўра па падробленым рэцэпце1

Беларус памёр у кітайскай правінцыі Хайнань1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць