Грамадства22

Кіраўнік лагістычнай кампаніі з Літвы: «У нас і цяпер сярод кіроўцаў 80% з Беларусі»

Заснавальнік міжнароднай лагістычнай кампаніі Lotos Baltica» Андрэй Сабалеўскі расказаў на канале Yesli пра асаблівасці працы з беларусамі, заўважыла выданне «Салідарнасць».

Андрэй Сабалеўскі

«Мы ад пачатку думалі, што калі не будзе хапаць мясцовых, то можна запрашаць беларусаў. Напрыклад, Ліда недалёка, дастаткова вялікі горад. Нават планавалі там офіс стварыць», — гаворыць Андрэй Сабалеўскі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

Яго кампанія з'явілася 20 гадоў таму ў Салечніцкім раёне Літвы, які межуе з Беларуссю. З таго часу ў кампаніі працуюць беларусы.

«І цяпер у нас працуюць беларусы. Транспартнымі менеджарамі анлайн яны падключаюцца ў дзяжурную змену ці начную. На гэтыя пасады наймаюцца маладыя людзі, у іх вельмі вялікае жаданне працаваць.

Заробак з усімі бонусамі і дадаткамі складае прыкладна 2500 еўра (Сабалеўскі не ўдакладніў, да сплаты падаткаў ці пасля — «Салідарнасць»). Спецыфіка гэтай працы не патрабуе нейкай адукацыі, нават профільнай. Больш цэняцца асабістыя якасці, асноўны момант, я лічу, гэта адказнасць.

Кіроўцаў (іх у кампаніі каля тысячы — «Салідарнасць») да пэўнага часу мы наймалі ў асноўным таксама з Беларусі. У нас і цяпер іх працуе 80%. Сярод кіроўцаў больш за сто жанчын. Гэта вельмі шмат. Яны працуюць у экіпажах разам з мужчынамі. Нават ёсць экіпажы, у якіх дзве жанчыны.

У нас свая школа падрыхтоўкі кіроўцаў, і калі прыязджае супрацоўнік з-за мяжы, мы яго рыхтуем да сваёй спецыфікі, паказваем, расказваем маршруты.

Зарабляюць па-рознаму. У кантынентальнай Еўропе, напрыклад, з усімі надбаўкамі і бонусамі ў месяц можна зарабіць 3000‑3300 еўра. У тых, хто ездзіць па паўночных рэгіёнах, краінах Скандынавіі, стаўкі вышэйшыя і заробак, адпаведна, 4000‑4200 еўра ў месяц».

Прадстаўнік літоўскай кампаніі патлумачыў, чаму колькасць беларусаў у іх зараз скарачаецца і кім іх замяняюць.

«Прафесіяналізм кіроўцы як такога знікае, бо свет змяняецца, машыны становяцца больш лёгкімі ў кіраванні. Моладзь з Літвы не ідзе ў дальнабой. А старая гвардыя кіроўцаў адыходзіць на пенсію. Таму чым далей, тым больш адчуваецца нястача кіроўцаў. У Літве гэта прафесія знікае. Мы вымушаныя наймаць супрацоўнікаў з трэціх краін. Да пэўнага часу гэта былі ў асноўным кіроўцы з Беларусі.

Але адбываюцца змены ў міграцыйнай палітыцы дзяржавы. І часта здараецца, што нашым супрацоўнікам з Беларусі, хто раней працаваў у дзяржарганізацыях, не працягваюць дазвол на жыхарства.

Таму мы пачалі займацца пошукам кіроўцаў з іншых краін, зараз азіяцкіх, у прыватнасці з Індыі. Падпісалі дагавор з філіпінскай кампаніяй, сталі з'яўляцца першыя філіпінцы. Ёсць таксама кіроўцы з Зімбабвэ і Ганы».

Каментары2

  • сказочник
    26.10.2026
    Сказочные зарплаты из уст сказочника. На самом деле теперь им и белорусы уже стали слишком дорогими. Ну и весь бизнес не для легальных перевозок задуман...
  • %
    27.10.2026
    Зараз галоўнае каб азіяты паболей прыязджалі. Гэта зараз вельмі важна для Летувы. Беларусы гэта вельмі кепскія, падступныя і увогуле - гідкія людзі. Выціскаць іх усімі сродкамі з чыстых краін Эўропы

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць