Грамадства3737

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Яшчэ нядаўна Валерыя Баброўнік прасіла параіць добрага стаматолага, каб выдаліць кутні зуб. У выніку гэтая маніпуляцыя прывяла да смерці маладой жанчыны.

Валерыі Баброўнік было 30 гадоў, яна працавала намесніцай загадчыка па медыцынскай частцы Старобінскай гарадской бальніцы і спрабавала раскручваць лайф-стайл блог у інстаграме.

Напрыканцы верасня доктарка-блогерка шукала парады ў Threads — яна прасіла параіць добрага стаматолага, які здольны зрабіць складанае выдаленне зуба мудрасці: «Вельмі хвалююся, стаматолагі ў маім горадзе адмовіліся выдаляць, бо трэба пілаваць костку (корань пайшоў у костку)».

У выніку Валерыя паехала ў Мінск у прыватную клініку «Стамарус», дзе ёсць паслуга лячэння зубоў у сне. 

На сайце клінікі пазначана, што для агульнай анестэзіі тут выкарыстоўваюць два прэпараты — «Севафлуран» (газападобны анестэтык) і «Прапафол» (унутрывенны прэпарат).

Яны абодва шырока выкарыстоўваюцца ў хірургіі — для здаровага 30‑гадовага чалавека рызыка памерці ад такой анестэзіі вельмі нізкая (гаворка ідзе пра адзінкавыя выпадкі на сотні тысяч наркозаў). 

Але ў рэдкіх выпадках магчымыя спыненне дыхання, цяжкія парушэнні сардэчнага рытму або спыненне сэрца, моцная алергічная рэакцыя, траплянне змесціва страўніка ў лёгкія.

Валерыя не прачнулася пасля наркозу. Што дакладна здарылася, пакуль невядома. Імаверна, гаворка ідзе аб праблемах з сэрцам, якія ўзніклі нечакана. 

Развітанне з ёй адбудзецца заўтра ў Мікашэвічах. 

У Валерыі засталіся муж і сын, які вучыцца ў другім класе.

Усяго тыдзень таму яна радавалася, калі сустракала хлопца са школы: «Быць мамай — гэта пражываць яшчэ адзін шчаслівы дзень, забіраючы дзіця са школы, гледзячы, як ён ляціць да цябе абняцца, а потым разам па дарозе дадому акунуцца ў дзяцінства і гуляць». 

Каментары37

  • Сонейка
    26.10.2026
    Мае спачуванні сям'і
  • Ёсік
    26.10.2026
    Поц, навошта ныць. Хай даследуюць, чаму памерла. Бо ўрачы, як і мусаўцы, каста недакранальных, шмат чулі, каб кагосьці зь іх пакаралі апасьля выпадкаў сьмерці, скалечаньня пацыентаў.
  • Esperanto
    26.10.2026
    Рэаніматоляг спау́

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць