Усяго патроху88

Кот-клептаман, які крадзе ніжнюю бялізну

Двухгадовы кот Норыс, які пражывае ў адным з дамоў Брыстоля (Англія), ператварыўся ў злодзея-дамушніка. З суседніх садоў і дамоў ён усё часцей вяртаецца з чужымі рэчамі, і гэта акалічнасць ўжо не здаецца гаспадарам пацешнай.

«Да года ён паводзіў сябе добра, але потым заняўся дробнымі злачынствамі», — распавёў газеце Mirror збянтэжаны ўладальнік паласатага злодзея Рычард Віндзар.

Па яго словах, спачатку кот краў толькі анучы і ручнікі, але цяпер перайшоў на футболкі і ніжнюю жаночую бялізну, ежу ці нават дыванкі для ваннай і губкі для посуду. Усё гэта ён заносіць дадому праз каціны ўваход, зроблены ў дзвярах жылля яго гаспадароў.

Калі Норыс нешта прыносіць, ён мяўкае і такім чынам прыцягвае ўвагу сваіх уладальнікаў.
Спачатку гэта здавалася пацешным, але колькасць скрадзенага расла і гаспадары Норыса занепакоіліся. Рычард і яго жонка накіравалі суседзям лісты, у якіх апавясцілі пра звычкі свайго
гадаванца.

«Паважаныя суседзі! Наш кот ходзіць шпацыраваць і падчас сваіх прагулак крадзе рэчы, напрыклад, часам ён нават прыносіць дадому футболкі. Чамусьці яго не цікавіць мясцовая фауна і ён стаў самым сапраўдным злачынцам» , — гаворыцца ў тэксце запіскі. «Калі вы нешта згубілі, тэлефануйце ці пішыце нам, мы праверым яго запасы, і магчыма, знойдзем вашы рэчы. Выбачайце, калі вы апынуліся ахвярамі яго правін», — напісалі аўтары ліста.

Сямейная пара шчыра спадзяецца, што кот адумаецца і спыніць злачыннае жыццё.
Як заявіў Рычард Віндзар, надалей ён і яго жонка вырашылі не рэагаваць на тое, што кот спрабуе звярнуць іх увагу на сваю чарговую здабычу. Яны выказалі надзею, што неўзабаве ён зразумее, што гаспадарам яго выхадкі не цікавыя, і адмовіцца ад крадзяжу чужых рэчаў.

Каментары8

Цяпер чытаюць

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў8

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Швейцарыі праз недахоп вады забараняюць напаўняць басейны і паліваць газоны1

«Заўсёды хочацца больш». Як трацяць грошы беларусы з заробкам 5—6 тысяч рублёў3

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў39

Пры ўдары па Самары, верагодна, пашкодзілі цэх, дзе вырабляюць электроннае абсталяванне для ракет-носьбітаў «Саюз-2»2

Беларус пайшоў гуляць у лес і сустрэў «вужа на максімалках» ФОТАФАКТ3

Скандальна вядомая сетка дастаўкі сушы «Ёбідаёбі» памяняла назву

Пад Гомелем са дна Сожа паднялі мораныя дубы, якія праляжалі пад вадой тысячы гадоў12

Верагоднасць рэкордна моцнага Эль-Ніньё дасягнула 70%

Талібы прапанавалі ЗША вярнуцца ў Афганістан4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў8

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць