Культура1515

«Наваградскі замак»: фэст пад гарэлку без нацэнкі

7–8 верасьня шосты раз праходзіць міжнародны фэст сярэдневечнай культуры «Наваградзкі замак-2013».

Нечакана рыцараў было менш, чым спадзяваліся гараджане, і цікавасьць сьвята выклікала таксама меншую, чым разьлічвалі арганізатары, паведамляе радыё «Свабода».

Усе мерапрыемствы праводзіліся на гарадзкой плошчы. Раней рыцары сустракаліся на дзядзінцы замка, але цяпер турыстаў папярэджваюць шыльды «Праход забаронены! Небясьпечна для жыцьця!» Адна зь дзьвюх напаўразбураных вежаў, якую спрабавалі раней кансэрваваць, знаходзіцца ў небясьпечным стане.

На абгароджанай плошчы міліцыянты зрабілі тры «кантрольна-прапускныя пункты», адзін зь іх меў дзьве брамы для выкрыцьця мэталаў. Міліцыянты пераконвалі, што гэта патрэбна, каб плошча не перапаўнялася народам.

Аднак цягам дня наваградцы хадзілі ўздоўж агароджы, ігнаруючы КПП. Калі на сцэне нешта адбывалася, перад ёю зьбіралася ўсяго некалькі дзясяткаў гледачоў.

Астатнія маглі назіраць з-за агароджы. Увечары перад сцэнай сабралася максымум дзьвесьце-трыста чалавек, тым часам як міліцыянты чакалі, што гледачоў могуць быць тысячы.

Амаль зусім адсутнічала рэкляма сьвята. Нам удалося знайсьці рэклямку з раскладам толькі ў адным месцы — на дзьвярах кафэтэрыя — побач з аб’явай аб тым, што ўнутры можна выпіць гарэлкі без звычайнай для такіх месцаў нацэнкі.

У кафэтэрыі ўвечары не было кавы, сказалі, што скончылася. Але з запасамі гарэлкі ўсё было ў парадку.

Каля цэнтральнага КПП стаяў міліцыянт у блакітнай камізэльцы, які зазіраў у плян і тлумачыў цікаўным — што за чым будзе адбывацца на сцэне.

Шыльда фэсту і абвесткі былі на расейскай мове, якая таксама пераважна гучала і са сцэны. Мясцовыя толькі пахваліліся, што раённы начальнік выступіў на адкрыцьці па-беларуску.

Жыхары Наваградку казалі, што самым цікавым і людным быў першы фэст, цяпер ён вялікай цікавасьці не выклікае, нашмат лепей паслухаць са сцэны рок-гурты і крыху патанчыць.

Цяпер у Наваградку знаходзіцца перасоўны цырк, у касу стаяла чарга. Таксама ў гэтыя выходныя спраўляліся шлюбы. Нешматлікія бары былі запоўненыя.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне4

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Усе навіны →
Усе навіны

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком31

Беларуска-эмігрантка аддае нырку мужу, каб выратаваць яго4

Беларусы расказваюць, якія прадукты выкідаюць на ўездзе ў Польшчу, а за што і штрафуюць9

«У сярэднім кіроўца аўтавоза атрымлівае 130 еўра за суткі». Дальнабойшчык з Віцебска апісаў сваю працу1

Кавалеўскі заявіў, што Ціханоўская запавольвае працэс вызвалення палітвязняў39

Махляры нажыліся на беларусах, якія вельмі хацелі трапіць на канцэрт расійскага рэпера Мот8

9‑гадовая дачка Домрачавай заняла другое месца ў «Снежным снайперы» ў Раўбічах5

Lego і Crocs выпусцілі незвычайную пару абутку. Каштуе яна 150 еўра3

Змяніўся час працы платных парковак

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне4

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць