Навука і тэхналогіі99

Apple прэзентавала два новыя смартфоны: «залаты» і «для бедных»

Кампанія Apple у аўторак прэзентавала ў Каліфорніі два новыя смартфоны — iPhone 5 °C і iPhone 5S.

Паведамляецца, што iPhone 5 °C будзе пастаўляцца ў карпусах пяці колераў — зялёнага, жоўтага, сіняга, чырвонага і белага. Корпус смартфона зроблены з пластыка. Ранейшыя колеры былі выключна белы і чорны.

Як і прадстаўлены ў 2012 годзе iPhone 5, новы смартфон выкарыстоўвае працэсар Apple A6.

iPhone 5S будзе выраблены са шкла і алюмінія. Ён будзе прадавацца ў корпусах чорнага, сярэбранага і залатога колераў.

У смартфоне усталяваны 64-разрадны працэсар Apple A7. Да гэтай мадэлі Apple прымянала ў сваіх прыладах толькі 32-разрадныя працэсары.

Асаблівасці смартфона — сканер адбіткаў пальцаў Touch ID (ён сумешчаны з «хатняй» кнопкай), 64-разрадны працэсар Apple A7 і функцыя здымкі відэа 720p з хуткасцю 120 кадраў у секунду.

Зарадкі батарэі iPhone 5S хапае на 10 гадзін размовы ў сетках 3G, на 40 гадзін прайгравання музыкі, на 10 гадзін інтэрнэт-серфінгу ў сетках LTE або на 250 гадзін знаходжання ў рэжыме чакання.

У ЗША з аператарскім кантрактам iPhone 5 °C будзе каштаваць ад 99 (за 16-гігабайтную мадэль) да 199 (за 32-гігабайтную мадэль) даляраў. iPhone 5S з кантрактам ацанілі ў 199–399 даляраў.

Апараты паступяць у продаж 20 верасня ў дзевяці краінах. У Apple адзначылі, што да снежня 2013 смартфоны можна будзе купіць больш чым у ста краінах.

Apple выпускае смартфоны iPhone з 2007 года. Прадстаўленыя 10 верасня апараты адносяцца да сёмага пакалення прыладаў. Адзначым, што кампанія ўпершыню паказала за раз больш аднаго iPhone.

Каментары9

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі10

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі

Усе навіны →
Усе навіны

У цягніку Віцебск—Мінск п'яны пасажыр ударыў спадарожніка нажом у шыю1

Памёр расійскі пісьменнік Рой Мядзведзеў2

Мацкевіч — Пракоп’еву: Ціханоўскі — таксама індывідуальны гулец, сышліся дзве адзіноты. У вас абодвух нічога не атрымаецца25

Галоўны апанент Орбана прызнаўся, што ўляпаўся ў сэкс-скандал. «Класічны кампрамат расійскага тыпу»25

Вяртаецца сцюжа. Месцамі да мінус 24°С

У Мінску прадалі кватэру Герасімені9

Найбольш папулярны тэатр у Мінску пакінуў ягоны дырэктар

Уначы амаль па ўсёй краіне была плюсавая тэмпература

Пісаў у чатах па-беларуску і сам рамантаваў сваё аўто. Кіраўніка інавацый IT-кампаніі 4RM Systems кінулі за краты за палітыку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі10

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць