У Гарвардскім універсітэце ў чацвер, 12 верасня, прайшла цырымонія ўручэння Антынобелеўскай прэміі (IgNobel prize), якая прысуджаецца за найбольш сумнеўныя дасягненні, «якія спачатку выклікаюць смех, а затым прымушаюць задумацца». Яна яшчэ вядома як Шнобелеўская прэмія. Як паведамляе агенцтва Франс-Прэс, узнагароды прысуджаліся ў дзесяці катэгорыях.
Лаўрэатам Антынобелеўскай прэміі міру 2013 года стаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Як растлумачылі арганізатары, ён быў уганараваны за забарону публічных апладысментаў, уведзеную пасля антыўрадавых пратэстаў у 2011 годзе, падчас якіх іх удзельнікі моўчкі апладзіравалі. Арганізатары асобна адзначылі выпадак, калі за ўдзел у «акцыі апладысментаў» суд у Гродне прыгаварыў да штрафу аднарукага чалавека.
-
Колькасць ахвяр выбуху ў маскоўскім элітным рэстаране на юбілеі генерала, які камандаваў наступам на Кіеў з Беларусі ў 2022-м, вырасла да пяці чалавек
-
Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян падаў у адстаўку. Гэта фармальнасць
-
Іспанія адмовілася ад скандальнага плана пабудаваць першую ў свеце ферму па развядзенні васьміногаў
Каментары