Аб гэтым паведаміла начальнік аддзела культурна- масавай і спартыўнай работы УП «Гарадскія паркі Мінскзеленбуда» Лідзія Вежнавец.
Сезон атракцыёнаў фінішуе ў Цэнтральным дзіцячым парку імя Горкага, Парку культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў і ў Парку культуры і адпачынку імя 50-годдзя Вялікага Кастрычніка.
Рашэнне аб закрыцці атракцыёнаў традыцыйна прымаецца ў кастрычніку з папраўкай на ўмовы надвор'я.
Выкарыстоўваць механізмы і электраабсталяванне ў дождж і пры нізкай тэмпературы забараняецца ў мэтах бяспекі.
Атракцыёны закансервуюць да сярэдзіны красавіка.
Каментары