Афіша

Гістарычны чацвер з Arche ў Віцебску — 17 кастрычніка

 У чацвер, 17 кастрычніка, адбудзецца першая пасля гадовага перапынку прэзентацыя часопіса Arche ў Віцебску. Прысутных чакае захапляльнае знаёмства з дзясяткамі выданняў, найперш гістарычнай скіраванасці.

Гісторык Алесь Белы раскажа пра сваю кнігу «Хроніка Белай Русі. Імагалогія Беларусі», праца над якой заняла ў яго амаль 20 гадоў.

Рэдактары Arche Алесь Пашкевіч і Валер Булгакаў азнаёмяць удзельнікаў прэзентацыі з апошнімі выпускамі часопіса — «Паліцаі і партызаны», «Гістарычная палітыка і гістарычная памяць Беларусі», «Ахвяры і каты», а таксама з выдадзенай на беларускай мове кнігай літоўскага даследчыка Эдмундаса Гімжаўскаса «Беларускі фактар пры фармаванні літоўскай дзяржавы ў 1915—1923 гг.».

Размова таксама пойдзе пра іншыя тэматычныя выпускі часопіса Arche — «Вайсковая гісторыя ВКЛ», «Гісторыя беларускай штодзённасці», «Тэрор і прапаганда ў акупаванай Беларусі», «Грунвальд», «Плошча 19 снежня 2010», «Полацак у прасторы і часе», 1950-я ў Беларусі: «Ад сталінізму да застою», і іншыя публікацыі.

Сустрэча пачнецца ў 18.30, адрас – вул. Кастрычніцкая, д. 13.

Даведкі па т.: (029) 550-79-69.

 

Каментары

Цяпер чытаюць

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

Каб пераадолець створаны ўладамі кадравы голад, у правінцыю перавялі служыць ксяндза з Мінска2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць