Грамадства55

Колькі каштуе падпісацца на самыя папулярныя газеты?

Цэны падпісной кампаніі-2014.

Стартавала падпіска на першае паўгоддзе 2014 года. «Наша Ніва» даведалася, колькі давядзецца аддаць за паўгадавую падпіску на самыя папулярныя беларускія газеты.

За незалежную газету «Народная Воля» давядзецца аддаць 198 000 рублёў. За паўгода падпісчык атрымае 49 нумароў газеты. Такім чынам, адзін нумар абыдзецца ў 4041 рубель.

Тыднёвік «Белгазета» каштуе 170 100 рублёў за паўгода. За шэсць месяцаў падпісчыку прыйдзе 24 нумары газеты. Адзін нумар будзе каштаваць 7087 рублёў.

За найпапулярнейшую «Камсамольскую праўду ў Беларусі» давядзецца аддаць 630 000 (119 нумароў) і 180 000 асобна за выпуск «Талстушка» па чацверах (26 нумароў). Такім чынам, цана за нумар «Камсамолкі» складае каля 5 300 рублёў, а за «Талстушку» давядзецца аддаць каля 7000 руб.

Калі чытач падпішацца адразу на не менш папулярныя «Аргументы і факты» адразу на паўгода, то атрымае зніжку – 27 нумароў газеты абыдуцца ў 125 400 рублёў (4650 рублёў за нумар).

Адной з самай дарагіх газет краіны ўжо па традыцыі стаў спартыўны «Прэсбол», падпісацца на яго на шэсць месяцаў каштуе 580 000 рублёў (спецыяльная паўгадавая падпіска). За кожны з 95 нумароў у сярэднім давядзецца аддаць 6100 рублёў.

Галоўная дзяржаўная газета «Сб. Беларусь сегодня» каштуе 285 000 за 119 нумароў. Столькі ж каштуюць іншыя дзве дзяржаўныя газеты – «Звязда» і «Рэспубліка», розніца ў тым, што калі за адзін нумар «СБ» і «Звязды» давядзецца аддаць каля 2400 рублёў, то «Рэспубліка» каштуе трошкі даражэй – каля 3000 рублёў.

Падпіска на паўгода на «Нашу Ніву» каштуе 214 800 рублёў. Газета выходзіць 24 разы за шэсць месяцаў.

Пра тое, як падпісацца на «Нашу Ніву», не ўстаючы з-за камп’ютара, чытайце тут.

Каментары5

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У чата GPT здарыўся масавы збой1

Расія цяпер не трымае на тэрыторыі Беларусі вялікіх вайсковых сіл — Дзяржпагранслужба Украіны4

Ціханоўская паказала, як гуляе ў падэл на корце30

Эканаміст Львоўскі назваў самую небяспечную краіну16

У Пружанах са стралянінай затрымлівалі кіроўцу без правоў1

Кацярына Андрэева апублікавала першы допіс пасля вызвалення6

Апытанні перад выбарамі ў Каардынацыйную раду паказваюць, што Латушка захаваў найвышэйшы давер грамадства88

Цячэ вада ў ярок. На бяду, у Лагойску тая вада — каналізацыя

«Прагрэсіўная Балгарыя» ўчыстую перамагла на выбарах. Генерал Радзеў супакойвае: Працягнем еўрапейскі шлях, але крытычна8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць