У шостым матчы фінальнай серыі MLB «Бостан Рэд Сокс» дома абыграў «Сэнт-Луіс Кардыналс» (6:1). Лік у серыі стаў 4-2. і «Бостан» восьмы раз у сваёй гісторыі стаў пераможцам Сусветнай серыі, абагнаўшы «Сан-Францыска Джайнтс».
Бейсбол — адзін з самых папулярных відаў спорту ў ЗША (большая аўдыторыя толькі ў амерыканскага футбола).
Галоўная ліга бейсбола заснавана ў далёкім 1869 г. На гэты момант уключае ў сябе 30 камандаў з ЗША і Канады. Больш за ўсё тытулаў у «Нью-Ёрк Янкіз» — 27.
Бейсбол у сярэднім у Амерыцы наведвае ў сярэднім 30 тыс. чалавек на гульню, у свеце большая наведвальнасць толькі ў Амерыканскага футбола, Нямецкай бундэслігі, Англійскай прэм'ер- лігі і брутальнага Аўстралійскага футбола.
Каментары