Эканоміка11

Да снежня 2014 г. Нацбанк плануе знізіць стаўку рэфінансавання

Блізу снежня 2014 года стаўку рэфінансавання плануецца знізіць да 13%.

Пра гэта паведаміў першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка, адказваючы сёння на пытанні парламентарыяў у Авальнай зале Дома ўрада.

Ён нагадаў, што зараз стаўкі па крэдытах знаходзяцца на высокім узроўні. «Маё асабістае меркаванне (і прэм'ер-міністр яго падзяляе) — стаўкі па крэдытах, якія складаюць сёння 45—50% гадавых, неабгрунтавана завышаны», — сказаў Сямашка.

Нават высокарэнтабельныя прадпрыемствы не могуць абслугоўваць крэдытныя рэсурсы па такім кошце, падкрэсліў першы віцэ-прэм'ер.

«Самыя паспяховыя прадпрыемствы не могуць узяць крэдытныя рэсурсы пад 45—50%, таму што гэта проста «распрананне», страта абаротных сродкаў і вядзе да банкруцтва»,— сказаў Сямашка.

У сувязі з гэтым ён зазначыў, што 30 кастрычніка прэзідыум Савета міністраў разглядаў пытанне аб высокіх працэнтных стаўках. Нацбанк, паводле слоў Сямашкі, плануе ў наступным годзе істотна знізіць стаўку рэфінансавання. «Кіраўнік Нацбанка Надзея Андрэеўна Ермакова запэўніла, што на наступны год закладзена стаўка рэфінансавання (сярэдняя)у бюджэт у памеры 16—17%. У снежні 2014 года плануецца яе знізіць да 13%», — паведаміў Сямашка.

Зрэшты, дадаў першы віцэ-прэм'ер, нават нягледзячы на запланаваныя тэмпы зніжэння стаўкі рэфінансавання, крэдытныя рэсурсы будуць даражэйшыя за тое, што было раней. «Гэта горш, чым было чатыры-пяць гадоў таму, але гэта ўжо нешта, гэта ўжо рух», — заўважыў ён.

Апошнім разам Нацбанк зніжаў стаўку рэфінансавання ў чэрвені 2013 года. Аднак у сувязі з адтокам рублёвых укладаў і павелічэннем попыту на валюту рэгулятар спыніў гэты працэс, і апошнія чатыры месяцы стаўка рэфінансавання захоўваецца на нязменным узроўні (23,5% гадавых).

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові4

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові

Усе навіны →
Усе навіны

На ўсходзе Францыі людзей устрывожыў п'яны алень ВІДЭА4

У Маскве забаранілі публікаваць інфармацыю пра наступствы ўкраінскіх удараў — акрамя афіцыйнай3

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты35

Аварыю на чыгунцы ў Белгарадскай вобласці справакавала расійская бомба

Стварылі дзяржаўную камісію для перапісвання падручнікаў па гуманітарных прадметах9

«Прыгажун. Яшчэ больш стаў падобны да прынца». У тыкток нагналі ботаў, якія расхвальваюць прыгажосць Мікалая Лукашэнкі38

«Мець машыну, даражэйшую за кватэру? Такое магчыма толькі ў Мінску». Француз расказаў, чым яго здзіўляюць беларусы8

У Мінску закладаюць «Качыны востраў»2

У Гомелі пачалі вытворчасць печкі-ракеты для дачнікаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові4

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць