Дзяды ў Іст-Брансвіку ў ЗША — відэа
3 лістапада беларусы Амерыкі ўшанавалі памяць продкаў на беларускім могільніку ў Іст-Брансвіку (Нью-Джэрсі, ЗША) прыходу Жыровіцкай іконы Божай Маці, што ў гарадку Гайленд-Парк.
На беларускіх могілках у Іст-Брансвіку пахаваныя прыхаджане згаданага прыходу, а таксама некаторыя дзеячы Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы і Рады БНР на эміграцыі.
Першае пахаванне на могілках датуецца 1959 г.
Дарэчы, непадалёк, у пяці кіламетрах ад Іст-Брансвіку, знаходзяцца іншыя беларускія могілкі — царквы св. Еўфрасінні Полацкай у Саўт-Рыверы.
Каментары