Культура66

Выйшла аўдыёкніга Міколы Ермаловіча

Гэта першае выданьне паэзіі, філязофіі і публіцыстыкі Міколы Ермаловіча.

25 верасьня ў Менску прэзэнтаваная кніга Міколы Ермаловіча з сэрыі «Гукавая кніга па‑беларуску». Гэта першае выданьне паэзіі, філязофіі і публіцыстыкі Міколы Ермаловіча. Аўдыёкніга выдадзеная намаганьнямі грамадзкага аб’яднаньня «Ветэраны адраджэньня», Культурніцкай камісіі партыі БНФ і іншымі ініцыятывамі.

У асяродку навукоўцаў, выкладчыкаў і дэмакратычнай грамадзкасьці Мікола Ермаловіч вядомы як выбітны гісторык. Яму належыць грунтоўная праца па дасьледаваньню гісторыі старажытнай Беларусі, якая зьняпраўджвае многія афіцыйныя дагматы. Аднак у аўдыёвыданьні Мікола Ермаловіч паўстае ў новым абліччы, кажа адзін з выдаўцоў Франак Вячорка:

«У гэтай кнізе сабраныя вядомыя і невядомыя тэксты Міколы Ермаловіча. На жаль, ён ужо нябожчык, але такое адчуваньне, што прадказаў тое, што мы сёньня маем у Беларусі: татальнае прыніжэньне і вынішчэньне ўсяго нацыянальнага не беларускімі сіламі. А таксама раскрыў спосаб змаганьня з гэтым».

Выданьне кнігі Міколы Ермаловіча «Старажытная Беларусь» напрыканцы 1980‑х сталася надзвычайнай падзеяй і паўплывала на сьветапогляд сотняў людзей. Ня меншае ўражаньне здольная зрабіць і аўдыёкніга публіцыста і філёзафа Міколы Ермаловіча, перакананы рэжысэр Валеры Мазынскі:

«Ён пісаў тое, на што не адважыўся, па‑мойму, ніводзін з нашых паэтаў. Ён праўдзіва пісаў пра той час, і для мяне гэта было вялікае адкрыцьцё. Мы кажам, што дысыдэнтаў у нас не было. Вось гэта быў абсалютны дысыдэнт».

У аўдыёкнізе Міколы Ермаловіча Валеры Мазынскі начытвае 7 гадзінаў тэксту аўтара.

Як паведаміў Франк Вячорка, у сэрыі «Гукавая кніга па‑беларуску» выйшлі таксама вершы Максіма Багдановіча, падрыхтаваныя да выданьня творы клясыкаў беларускай і замежнай літаратуры:

«Аўдыёкнігі, пераклады на беларускую мову кінастужак і іншае мы ўкладаем у канцэпцыю нэаадраджэньня. Тое, што рабілася напачатку 1990‑х гадоў, усё гэта патрэбна людзям і сёньня. Менавіта культура, на мой погляд, здольная зьмяніць нашую рэчаіснасьць. А таксама абудзіць грамадзтва да нейкіх пераменаў».

Галіна Абакунчык, Радыё Свабода

Іншыя беларускія кніжныя аўдыёнавінкі
150 пытаньняў пытаньняў і адказаў. Энцыкляпэдыя старая як сьвет. На гэты раз у аўдыёфармаце. Пад адной вокладкай, на адной кружэлцы сабраны ўвесь курс гісторыі Беларусі, ад Рагвалода да сучаснасьці. Ліцэісты — Алесь Вараб’ёў і Ганна Талака — сваімі нясьпелымі галасамі адно за адным задаюць пытаньні, і мажны Сяргей Харэўскі дае слушныя глыбокія адказы. Гісторыя на далоні. Рэч прыдасца школьніку, абітурыенту, студэнту, навукоўцу. Штораз як слухаеш — даведваесься нешта новае.
Джордж Оруэл. 1984. Фэрма. Пераклад Сяргея Шупы. Чытае Валер Будзевіч. Час гучаньня — 19 гадзінаў.
Джордж Оруэл — ангельскі пісьменьнік й публіцыст. Вядомы сваімі антыфашыстоўскімі й антыкамуністычнымі перакананьнямі. У сатыры «Фэрма» Оруэл паказаў перараджэньне бальшавіцкіх прынцыпаў і праграмаў падчас і пасьля рэвалюцыі 1917 года. Жывёлы фэрмы «Мэнар» арганізуюць бунт пад споклічамі роўнасьці й справядлівасьці, выганяюць гаспадара‑эксплюататара і бяруць гаспадарку ў свае рукі. Сьвіньні бяруць на сябе адказнасьць за кіраваньне фэрмай. Фэрмай цяпер кіруюць жывёлы, але іх парадкі ці нечым адрозьніваюцца ад людзкіх? Раман 1984 — працягвае тэму «Фэрмы». Оруэл выявіў будучую сусьветную супольнасьць як татальны іерархічны лад, пранізаны страхам і нянавісьцю. Менавіта ў гэтым рамане ўпершыню прагучала знакамітае выслоўе «Вялікі брат глядзіць на цябе», а таксама наватворы «двухдумства» альбо «думзлачынства».
Падрабязьней — на koziel.livejournal.com

Каментары6

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

«Прафесійныя спартсмены кансультуюцца са мной». Беларускі тэлекаментатар схуднеў на 50 кілаграмаў7

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць