Грамадства55

Прарэктар Дарыюс Удрыс пракаментаваў стварэнне платформы «За новы ЕГУ»

Прарэктар па развіцці і камунікацыі ЕГУ Дарыюс Удрыса так пракаментаваў стварэнне платформы «За новы ЕГУ»:

«Згаданы дакумент з’яўляецца часткай кампаніі па выбарах у новы Сэнат Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту (ЭГУ). У адпаведнасьці са Статутам унівэрсытэту, Сэнат адказвае за акадэмічны ўзровень ўнівэрсытэту.

Сэнат таксама прадстаўлены ў Радзе кіраўнікоў унівэрсытэту, дзе ён удзельнічае ў прыняцьці ключавых рашэньняў.

Кіраўніцтва і адміністрацыя ЭГУ заўсёды падтрымлівалі і працягваюць заахвочваць канструктыўную дыскусію аб паляпшэньні якасьці навучаньня і ўмоваў працы ў ЭГУ, а таксама аб падтрыманьні беларускай ідэнтычнасьці ўнівэрсытэту.

Шэраг ідэй, прапанаваных у дакумэнце, ужо рэалізуецца. Кіраўніцтва і адміністрацыя ЭГУ чакаюць канструктыўнага супрацоўніцтва зь сябрамі новага Сэнату.

З адабрэньня Рады кіраўнікоў, ЭГУ прымае шэраг захадаў, каб палепшыць якасьць акадэмічных праграмаў і дасьледаваньняў, а таксама паляпшаць умовы працы для нашых выкладчыкаў.

Яны ўключаюць у сябе значнае павелічэньне бюджэту для выкладчыкаў, замацаваньне выкладчыцкага складу ўнівэрсытэту на сталых пасадах разам з конкурсным працэсам прыёму на гэтыя пасады, выразьней сфармуляваныя патрабаваньні і больш сыстэматычныя ацэнкі працы.

ЭГУ усьведамляе, што ня ўсе выкладчыкі пагодзяцца з кожным захадам. Кіраўніцтва, адміністрацыя, Сэнат і выкладчыкі ЭГУ падзяляюць адказнасьць за тое, каб наш унівэрсытэт надалей прапаноўваў беларускім студэнтам высакаякасную альтэрнатыву таму, што прапануецца ў Беларусі, і ўносіў свой уклад у пазытыўнае разьвіцьцё беларускага грамадзтва».

Між тым Павал Церашковіч, прафэсар дэпартамэнту гісторыі ЭГУ, кіраўнік Сэнату, заявіў: «Крызіс ЭГУ шмат у чым зьвязаны з тым, што нестандартныя праблемы нестандартнага ўнівэрсытэту спрабуюць вырашаць стандартнымі прыёмамі, пашытымі паводле шаблёнаў нэалібэральнага мэнэджмэнту.

Акадэмічная супольнасьць не разглядаецца кіраўніцтвам ЭГУ як паўнавартасны партнэр. З кожнай новай рэдакцыяй Статута — унівэрсытэцкай канстытуцыі, якая бясконца зьмяняецца — правы Сэнату і, адпаведна, выкладчыкаў і студэнтаў становяцца ўсё больш і больш эфэмэрнымі».

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі20

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі

Усе навіны →
Усе навіны

Заўтра ў Беларусі афіцыйны працоўны дзень1

2 і 6 мая ў Мінску правядуць генеральныя рэпетыцыі параду. У цэнтры горада будуць перакрывацца вуліцы1

23-гадовая беларуска выжыла ў жудасным ДТЗ, але цяпер не можа хадзіць. Яе гісторыя даказвае, што каханне існуе5

Учора ў Беларусі было да +25°С, а сёння стане рэзка халадаць

Украіна рыхтуецца да спынення падтрымкі з боку ЗША — Bild4

У сядзібе Агінскіх аднаўляюць дзве барочныя капліцы

Апублікаваны праект магілы Папы Францішка

Вялікабрытанія можа адмовіцца ад адпраўкі міратворцаў ва Украіну з-за рызыкі вайны з Расіяй12

За Расію ва Украіне ваююць тысячы наймітаў з як мінімум паўсотні краін свету. Хто яны?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі20

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць