У Нью-Ёрку адбылася прэзентацыя альманаха «Беларус» з удзелам 98-гадовага патрыярха эміграцыі Антона Шукелойця
9 лістапада ў Міжнародным доме маракоў на Манхэтане ў Нью-Ёрку адбылася прэзентацыя чарговага, 7 па ліку, літаратурнага штогадовага выданьня беларускіх пісьменьнікаў замежжа - альманаха «Беларус».
Прэзэнтацыя адбылася падчас сходу БАЗ «Пагоня», вёў імпрэзу адзін з аўтараў выданьня, празаік і выкладчык Віталь Воранаў. Удзел таксама бралі: выдавец і галоўны рэдактар Марат Клакоцкі, старшыня БАЗ «Пагоня» і сталы аўтар альманаха Віталь Зайка, вядомы бард, паэт і перакладчык Сяржук Сокалаў-Воюш, свой верш «Жыццё» прачытала маладая аўтарка Таццяна Саланко.
Апладысментамі віталі прысутныя старэйшыну беларускай дыяспары ў Амэрыцы 98- гадовага Антона Шукелойця, які распавёў гісторыю ранейшых беларускіх эмігранцкіх выданьняў.
У альманаху «Беларус» друкуюцца літаратурныя творы як прафэсіяналаў, так і аматараў. А набыць яго можна, наведаўшы старонку у інтэрнэце: www.e-krama.com.
Каментары