Здарэнні

Знойдзены падазраваны ў забойстве роданачальніка аўтабізнэсу ў Беларусі

Абвінавачванне ў забойстве бізнэсоўца Сяргея Клемантовіча і яго спадарожніцы Вольгі Скарэднай выстаўлена дэпутату абхазскага парламента Нодзіку Квіцыніі.

Абхазскае агенцтва «Апсныпрэс» са спасылкай на абхазскую пракуратуру паведамляе, што дэпутату выстаўленыя абвінавачванні па некалькіх артыкулах, сярод якіх «Здзяйсненне ў складзе арганізаванай групы выкрадання дзвюх асоб», «Наўмыснае забойства дзвюх асоб» і «Незаконнае набыццё, захоўванне і нашэнне агнястрэльнай зброі».

У панядзелак 18 лістапада Квіцынію дапыталі, а ў аўторак 19 лістапада, пасля таго як парламент пазбавіў дэпутата недатыкальнасці, у яго доме быў праведзены ператрус.

Сяргей Клемантовіч і ягоная спадарожніца зніклі ў верасні 2012 года на адной з трас у Абхазіі. У кастрычніку 2013 года ў закінутым калодзежы аднаго з сёлаў былі выяўлены іх целы.

Сяргей Клемантовіч меў расійскае грамадзянства і ўзначальваў кампанію «Эль Петролеум — Абхазія», якая займалася нарыхтоўкай і апрацоўкай металалому, а таксама нарыхтоўкай шчэбеню. Пачынаў жа бізнэсовец свой бізнэс у Беларусі, дзе лічыцца адным з заснавальнікаў аўтабізнэсу.

Клемантовіч пачынаў з рээкспарту «Жыгулёў» па схемах Барыса Беразоўскага, пастаўляючы іх з Венгрыі на беларускі, расійскі і казахстанскі рынак. У 1990-я гады бізнэсовец вёў буйны бізнэс на паліўным рынку СНД, гандляваў металамі, сельскагаспадарчай і грузавой тэхнікай, будматэрыяламі і займаўся ўзаемазалікамі.

У бізнэсмэна было шмат высокапастаўленых сяброў сярод беларускіх і расійскіх чыноўнікаў, ён уваходзіў у раду Міжнароднага саюза дэсантнікаў.

У 2001 годзе яго кампанія «Эль Петролеум» выкупіла ва ўрада Літвы з дысконтам запазычанасць Беларусі за пастаўленую з Ігналінскай АЭС электраэнергію.

Доўг у памеры 50 млн абышоўся Клемантовічу ў 30 млн даляраў. У Беларусі «Эль Петролеум» атрымала права правядзення на гэтую суму энэргазалікаў. У прыватнасці, у іх межах яна ператварылася ў эксклюзіўнага пастаўшчыка на расійскі рынак металакорду Беларускага металургічнага завода.

Але ў 2002 годзе ўдзел «Эль Петролеум» у пастаўках металапрадукцыі прывёў да буйнога скандалу — адстаўкі тагачаснага дырэктара БМЗ Вадзіма Філіпава і часовага затрымання самага Клемантовіча.

Яму ўдалося пакінуць Беларусь, але з таго часу ён спыніў актыўную дзейнасць на беларускім рынку і засяродзіўся спачатку на бізнэсе ў Расіі і Казахстане, а пасля перанёс цэнтр аперацый у непрызнаную рэспубліку Абхазію.

Бізнэсовец быў жанаты з адной з фіналістак першага конкурсу прыгажосці ў Беларусі — «Мінская прыгажуня — 1988», пазней ўладальніцы тытула «Місіс Масква — 2000» беларусцы Наталлі Сянькевіч.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як адкрыццё мяжы з Польшчай паўплывала на жыццё ў рэгіёне? Пагутарылі з гродзенцамі пра паездкі на закупы, падарожжы і чаўнакоў

Як адкрыццё мяжы з Польшчай паўплывала на жыццё ў рэгіёне? Пагутарылі з гродзенцамі пра паездкі на закупы, падарожжы і чаўнакоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне51

У Віцебску вярнулі цяпло ў дамы1

Беларускія дальнабойшчыкі масава цікавяцца «пашпартамі РР». Вось як такі пашпарт робіцца14

Апублікаваны тры мільёны файлаў Эпштэйна: што новага і ці будуць яшчэ?11

«Мы ўклалі ў Беларусь мільён даляраў». 94‑гадовая Надзея Запруднік — пра любоў да краіны, жыццё ў Другую сусветную і выпрабаванні беларусаў9

Мерц выступіў супраць накіравання міратворцаў ва Украіну пад еўрапейскім сцягам3

Дзясяткі дамоў засталіся ў Віцебску без ацяплення і гарачай вады3

Саудаўская Аравія непублічна падтрымала магчымы ўдар ЗША па Іране1

Люксавыя брэнды страцілі мільёны кліентаў — у асноўным гэта моладзь3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як адкрыццё мяжы з Польшчай паўплывала на жыццё ў рэгіёне? Пагутарылі з гродзенцамі пра паездкі на закупы, падарожжы і чаўнакоў

Як адкрыццё мяжы з Польшчай паўплывала на жыццё ў рэгіёне? Пагутарылі з гродзенцамі пра паездкі на закупы, падарожжы і чаўнакоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць