Афіша

Гурт TonqiXod запісаў песню пра беларускія горы. Канцэрт у Мінску — 28 лістапада

Бліжэйшы выступ TonqiXod адбудзецца 28 лістапада ў клубе TNT. Уваход вольны.

Мінска-рэчыцкі гурт TonqiXod (ТонкіХод) прэзентуе сваю дэбютную студыйную працу — кампазіцыю на верш «Насыпаць горы»

«Рэч у тым, што я выйграў конкурс у межах кампаніі «Грамадзянскасць. BY» са сваім вершам пра горы, а прызам была магчымасць запісаць аўдыё для гэтага верша і зняць кліп. З кліпам не зраслося, а вось адмысловую кампазіцыю мы запісалі», — расказвае гітарыст, вакаліст і аўтар тэксту Уладзь Лянкевіч.

Максім Субач, які адказвае ў гурце за клавішы і другі вакал, дадае, што галоўнай праблемай пры напісанні музыкі было абмежаванне часу.

«Верш быў даўно гатовы і існаваў сам па сабе, а музыка павінна была з’явіцца хутка і гарманічна яго дапоўніць. Першая частка кампазіцыі атрымалася злёгку дэпрэсіўнай, але тэкст утрымлівае ў сабе нямала іроніі і нейтралізуе змрочнасць.

Другая ж частка, у процівагу першай, атрымалася энергічнай і нават трохі папсовай. Аднак, каб канчаткова заблытаць слухача ў тым, што гэта наогул за «песня», мы вырашылі пачаць і скончыць трэк мройнымі напевамі і воплескамі ў духу псіхадэлічных 1960-х», — тлумачыць Максім.

Запісвалася кампазіцыя «Насыпаць горы» часткова дома, часткова на Studio 33 і на хатняй студыі Паўла Някрасава. Звядзенне і майстарынг рабіў Яўген Сухавей, вядомы па працах з рознымі беларускімі інды-гуртамі.

Трыа TonqiXod узнікла ў 2011. У яго склад уваходзяць Максім Субач (клавішы, вакал), Уладзімір Лянкевіч (гітара, вакал) і Андрэй Аляксеенка (бубны).

Доўгі час музыкі рэпетавалі і пісалі матэрыял, а на пачатку 2013 пачалі стала выступаць разам. TonqiXod даў шэраг канцэртаў у розных клубах Мінска, на адкрыццях выставаў у музеях і на літаратурных фестывалях.

Па выніках працы ў 2013 гурт намінаваны на прэмію «Дэбют году» па версіі музычнага сайту Tuzin.fm.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі кватэру затапіла?2

У мінскім парку Чавеса два дні будзе працаваць зіплайн — рэч са спускам на шалёнай хуткасці2

Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў9

Марына Золатава: У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі рак. Гэта не проста дрэнная навіна, гэта жудасная навіна1

Пасажырскі самалёт разбіўся на Багамах — усе 10 пасажыраў загінулі

Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м пратэставала супраць «выбараў без выбару» і патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне9

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

Навукоўцы, магчыма, раскрылі самую старажытную крымінальную справу ў гісторыі чалавецтва2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць