Грамадства1010

Лукашэнка — ураду: Мяне турбуе, што ніхто не напружваецца, не пацее

Аляксандра Лукашэнку турбуе некаторая адарванасць планаў урада па развіцці эканомікі на 2014 год ад рэальнага жыцця.

Аб гэтым ён заявіў сёння, заслухоўваючы справаздачу ўрада і Нацбанка аб працы эканомікі за 2013 год, ацэнку вынікаў года і праекты прагнозу, бюджэту і Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі на 2014 год.

«Павінен сказаць, што мяне сур'ёзна турбуе некаторая адарванасць цяперашняга праекта прагнозу ад рэальнага жыцця.

Падобна на тое, што толькі сёння прысутныя тут губернатары, міністры кіраўнікі вядучых валаўтваральных прадпрыемстваў пачынаюць высвятляць, якія задачы ім трэба будзе вырашаць у наступным годзе», — сказаў ён.

«Насцярожвае, што ніхто не напружваецца, не пацее і не спрачаецца вакол прагнозных паказчыкаў. І наогул кажучы, гэта нонсэнс.

Звычайна да гэтага часу паступала маса зваротаў з просьбамі і скаргамі. А цяпер — мёртвая цішыня! Няўжо так хутка дамовіліся і маеце адзінае меркаванне на гэты конт?» — адзначыў Лукашэнка.

Каментары10

Цяпер чытаюць

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Усе навіны →
Усе навіны

Хуткасць Starlink ва Украіне для вайскоўцаў аднавілі2

У амерыканскім серыяле пра паліцыю ўспомнілі Беларусь12

Беларус, які 13 гадоў працаваў адвакатам у Мінску, здаў экзамен у польскую адвакатуру

Беларусы за тры дні сабралі неабходныя грошы на пахаванне Яна Памедора Рэуцкага

Чаму кракадзілы перажылі астэроід, які знішчыў дыназаўраў?6

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць