Афіша11

Канферэнцыя, прысвечаная 150-годдзю паўстання Каліноўскага, — 15 снежня

2013 год у Беларусі быў адзначаны з’яўленнем немалой колькасці падзей, прысвечаных тэме паўстання 1863—1864 гг. і постаці Кастуся Каліноўскага, што ў значнай ступені звязана з «юбілейнасцю» гэтага года (150 гадоў паўстання).

15 снежня Грамадзянская культурна-гістарычная кампанія «1863» праводзіць канферэнцыю, на якой шырокай публіцы будуць прэзентаваныя напрацоўкі, культурныя артэфакты, якія з’явіліся ў межах кампаніі ў 2013 годзе. Такім чынам арганізатарам і куратарам праекта хацелася б яшчэ раз акцэнтаваць увагу на такой важнай для беларускай гісторыі падзеі. У праграме — віртуальныя экскурсіі-прэзентацыі «Паўстанне-1863. Вілейшчына» і «Паўстанне-1863. Слонімшчына»; сустрэчы-гутаркі з аўтарам і рэалізатарам ідэі «Коміксаў пра паўстанне» Анатолем Івашчанкам і Уладзімірам Дрындрожыкам, размова пра кнігу Генадзя Кісялёва «Смак Беларушчыны»; прэзентацыя адноўленых паўстанцкіх строяў, уручэнне экскурсійных матэрыялаў беларускім ліцэнзаваным гідам, а таксама смыковая музыка шляхецкіх падворкаў сярэдзіны ХІХ ст. у выкананні капэлы Алеся Лася.

Прэзентацыя будзе праходзіць у залі кавярні «Лофт» (П. Броўкі, 22), пачатак у 11.30 (рэгістрацыя ўдзельнікаў — у 11.00).

Калі вас зацікавіла падзея і вы хацелі б далучыцца да ўдзелу, просім даслаць заяўку (у вольнай форме) на адрас нашага каардынатара: [email protected] +375297422040 (Юлія Галіноўская)

Праграма канферэнцыі (папярэдняя):

11.00 — 11.30 — рэгістрацыя ўдзельнікаў.

11.30 — 12.00 — уступнае слова арганізатараў і куратараў праекта: Васіль Грынь, Улад Вялічка.

12.00 — 12.30 — Віктар Сырыца. Анатацыя праекта «Мілавідская бітва — 1863. Памяць пра паўстанне».

12.30 – 13.00 – Цімафей Акудовіч. Віртуальная экскурсія-прэзентацыя «Паўстанне-1863. Вілейшчына».

13.00 – 13.20 – смыковая музыка шляхецкіх падворкаў сярэдзіны ХІХ ст.

13.20 – 13.40 – кава-паўза

13.40 – 14.10 — прэзентацыя паўстанцкіх строяў (фотапрэзентацыя – аснова аднаўлення, жывая прэзентацыя строяў паўстанцаў).

14.10 – 14.40 – В. Грынь. Прыклад супрацоўніцтва ініцыятыў: выданне кнігі Г. Кісялёва «Смак Беларушчыны».

14.40 – 15.10 – Ц. Акудовіч і Д. Юрчык. Віртуальная экскурсія-прэзентацыя «Паўстанне-1863. Слонімшчына».

15.10 – 15.40 – Анатоль Івашчанка. Коміксы пра паўстанне: Ідэя і гісторыя рэалізацыі. Мастак-графік Уладзімір Дрындрожык – гісторыя з’яўлення малюнкаў.

15.40 – 16.00 – уручэнне камплектаў матэрыялаў па экскурсіях беларускім ліцэнзаваным гідам.

16.00 – 16.30 – смыковая музыка ХІХ ст., нефармальная камунікацыя.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе6

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі33

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя5

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў44

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

Школы і гімназіі сёння пачынаюць прыём дзяцей у першыя класы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе6

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць