Другі фільм Пітэра Джэксана з трылогіі пра прыгоды хобіта ўзначаліў спіс лідараў паўночнаамерыканскага кінапракату ў першыя выхадныя пасля сусветнай прэм'еры, паведамляе БелТА.
Стужка «Хобіт: пустка Смаўга» за 13—15 снежня сабрала ў кінатэатрах Канады і ЗША 73,7 млн даляраў.
Праўда, другой частцы трылогіі не ўдалося пабіць рэкорд першай стужкі, якая выйшла ў снежні 2012 года. Карціна «Хобіт: Нечаканае падарожжа» за першыя выходныя пракату год таму зарабіла $84,8 млн, а за ўвесь час пракату яе сусветныя зборы склалі больш за мільярд даляраў.
У Мінску, у кінатэатрах, «Хобіт: пустка Смаўга» будзе дэманстравацца з 18 снежня. Працягласць фільма амаль тры гадзіны.
-
«Скончыце ўжо гэту бойню». Рэжысёр Звягінцаў атрымаў Гран-пры Канскага фестывалю і звярнуўся са сцэны да Пуціна
-
«Спачатку жанчыны»: у гэтым фільме жанчыны кіруюць светам, а мужчыны вучацца быць спакуслівымі, каб зрабіць кар’еру
-
«Мінатаўр» Андрэя Звягінцава — антываенная драма, якую стоячы віталі ў Канах
Каментары