Эканоміка

Расія і Беларусь абмяркоўваюць нафтавы баланс толькі на першае паўгоддзе

Расія і Беларусь пакуль абмяркоўваюць баланс паставак нафты толькі на першае паўгоддзе 2014 года, паведамляе агенцтва Прайм са спасылкай на міністра энергетыкі РФ Аляксандра Новака.

Адказваючы на пытанне, як ідзе ўзгадненне паставак на наступны год, Новак сказаў: «Цяпер толькі на першае паўгоддзе абмяркоўваем». Аб'ёмаў ён не ўдакладніў.

Нагадаем, 12 снежня віцэ-прэм'ер Расіі Аркадзь Дварковіч заявіў, што падпісанне нафтавага балансу з Беларуссю будзе залежаць ад усяго комплексу двухбаковых адносінаў.

13 снежня Масква і Мінск узгаднілі аб'ём паставак расійскай нафты ў Беларусь у першым квартале 2014 года на ўзроўні 5,75 мільёна тон.

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч пасля перамоў са сваім расійскім калегам Дзмітрыем Мядзведзевым заявіў, што бакі разлічваюць падпісаць баланс на ўвесь 2014 год.

Каментары

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты10

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — Дзень Волі. 108 гадоў таму была абвешчана незалежнасць БНР3

Навукоўцы знайшлі спосаб ператвараць пластыкавыя бутэлькі ў лекі ад цяжкай хваробы1

Польская канькабежка, якая на Алімпіядзе атрымала каньком пад вока, расказала, як гэта перажыла

На адной з магіл на беларускіх могілках паставілі сцяг «Вагнера» ФОТАФАКТ8

«Вы нават не ўяўляеце, наколькі моцна яны хочуць заключыць здзелку». Трамп расказаў пра перамовы з Іранам3

У «Вялікім камні» замахнуліся на будаўніцтва самага вялікага ў Еўропе аб'екта4

Стала вядома, па якіх харчовых таварах у Беларусі фактычна няма імпарту1

Ва Украіне мужчына паслаў сваёй сям'і смертаносную пасылку з выбухоўкай1

«Некаторыя змогуць адказаць гадоў праз пяць». Беларуска спытала тых, хто эміграваў у Польшчу, а потым вярнуўся, ці не шкадуюць яны12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты10

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць